Вы тут

Ганна Лукашэнка: наступным пунктам у маршруце «Марафону адзінства» стане Бабруйск


Наступным пунктам у маршруце «марафону адзінства» стане Бабруйск. Пра гэта журналістам заявіла кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы акцыі «Марафон адзінства» Ганна Лукашэнка падчас рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі ў Пінску, перадае БелТА.


Ганна Лукашэнка распавяла, што «Марафон адзінства» пройдзе ў Бабруйску ўжо 15-16 лістапада. Пасля гэтага маштабная Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя пераедзе ў Магілёў, дзе будзе праходзіць 22 і 23 лістапада.

«У Бабруйску запланаваны шырокі ўдзел знакамітых выхадцаў з гэтага горада. Гасцей канцэрта чакае цікавы дуэт — пакуль не буду раскрываць усе сакрэты. У Магілёве таксама будзе вельмі цікава. Прыходзьце і ўсё ўбачыце самі. Арганізатары „марафону“ пастараюцца па максімуму», — запэўніла Ганна Лукашэнка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.