Вы тут

Кулік: За восень у Беларусі будзе адноўлена каля 6 тыс. га лясных насаджэнняў


За восень у Беларусі будзе адноўлена каля 6 тыс. га лясных насаджэнняў. Пра гэта журналістам паведаміў Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік падчас рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» у Быхаўскім раёне, перадае БелТА.


На сённяшні дзень ужо нарыхтавана 4,2 млн куб.м, засталося нарыхтаваць 2,2 млн куб. м драўніны. Зараз тэмпы па ліквідацыі бураломаў і ветравалаў трохі замарудзіліся. Аднак, падкрэсліў Аляксандр Кулік, усе пастаўленыя задачы будуць выкананы.

«Цяпер працы ідуць у лісцяных лесасеках, балоцістай мясцовасці і па нарыхтоўцы дробнатаварнай драўніны, — адзначыў ён. — Адразу пасля распрацоўкі ідзе лесааднаўленне. Тая задача, якую кіраўнік дзяржавы паставіў, будзе выканана. Мы планавалі 5 тыс. га на восень, але будзе прыкладна каля 6 тыс.з 13 тыс. га. Гэта лічбы па лесааднаўленні бураломаў».

Рэспубліканская акцыя «Дай лесу новае жыццё!» у краіне набрала вельмі актыўныя тэмпы. Як адзначыў Міністр лясной гаспадаркі, такога наплыву людзей і валанцёраў нават не чакалі.

Сёння падчас акцыі ў Быхаўскім раёне дэлегацыя Савета Міністраў на чале з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанкам высаджвала хвоі і бярозы. І, як патлумачыў Аляксандр Кулік, стаўка на змешаныя лясы ў Беларусі — неабходны трэнд. «Сосны і бярозы добра прыжываюцца разам. Навукай даказана, што яны найбольш устойлівыя да хвароб, шкоднікаў, ветравалаў. Акрамя таго, гэта значна эстэтычней, прыгажэй глядзіцца», — сказаў на заканчэнне ён.

Беларуская драўніна — запатрабаваны тавар. «Прадпрыемствы канцэрна працуюць, цана добрая і на іх прадукцыю, і на круглы лес. Усё ідзе па плане», — рэзюмаваў кіраўнік Мінлясгаса.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.