Баскетбалісты «Гродна-93» узначалілі турнірную табліцу мужчынскага чэмпіянату Беларусі, паведамляе БелТА.
У сённяшнім хатнім паядынку падапечныя Дзмітрыя Кузьміна з вынікам 77:25 абгулялі сталічны «Імпульс-БДУІР», для якога гэта дзявятая паражэнне ў дзевяці праведзеных сустрэчах. Для гродзенскай дружыны сённяшняя вікторыя сёмая ў цяперашнім першынстве, каманда абышла Магілёўскі «Барысфен».
Становішча каманд: «Гродна-93» — 16 (9 матчаў), «Барысфен» — 15 (9), «Мінск» — 13 (8), «Рубан» — 13 (9), «Імпульс-БДУІР» — 9 (9).
Турнірную табліцу жаночага першынства ўзначальваюць баскетбалісткі «Мінска», якія набралі 16 ачкоў з 16 магчымых, баскетбалісткі «Гарызонта» адстаюць на адзін бал, у Гродзенскай «Алімпіі» 14 ачкоў. У бліжэйшым паядынку 15 лістапада Гродзенская каманда прыме на сваёй пляцоўцы «Гарызонт».
Прэв’ю: БелТА
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.