Беларуска Анжэла Жылінская заняла другое месца на чэмпіянаце свету па самба 2024 года, які праходзіць у Астане, паведамляе БелТА.
Наша спартсменка стала сярэбраным прызёрам у вагавой катэгорыі да 72 кг у жаночым спартыўным самба. У чвэрцьфінале Жылінская перамагла Хачыр Нарджыс з Алжыра, у паўфінале адолела Ўкраінку Наталлю Смаль, але ў вырашальным паядынку саступіла расіянцы Вользе Пасылкінай. Гэтая ўзнагарода стала для Анжэлы ўжо восьмай за кар’еру на чэмпіянатах свету — у яе актыве адно золата (2021), тры срэбра і чатыры бронзы.
Раней у суботу бронзавыя ўзнагароды планетарнага форуму заваявалі нашы Аляксандр Круглік (да 88 кг) і Лізавета Лапаева (да 59 кг, баявое самба). На дыван сёння выходзілі яшчэ чатыры беларускія атлеты: Алена Купава (да 54 кг) і Раман Даміеў (да 98 кг, баявое) выбылі ў чвэрцьфіналах, а Ігар Міраеўскі (да 64 кг) і Дзяніс Баркавец (да 71 кг, баявое) завяршылі выступленні на стадыі 1/8 фіналу.
Прэв’ю: БелТА
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.