Вы тут

Лепшыя тэнісісты свету пачынаюць выніковы турнір АТР у Турыне


Услед за жаночым выніковым турнірам стартуе выніковы турнір Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (ATP), паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Сёння ў першым паядынку ў італьянскім Турыне расіянін Данііл Мядзведзеў (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з амерыканскім тэнісістам Тэйларам Фрыцам (6). Услед за імі на корт выйдуць першая ракетка планеты італьянец Янік Сінер і аўстраліец Алекс дэ Мінаур, у якога восьмая пазіцыя ў рэйтынгу АТР.

У другой групе матчы стартавага тура пройдуць заўтра. Спачатку іспанец Карлас Алькарас (3) згуляе з нарвежцам Касперам Руудам (7), а потым прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў (2) будзе спаборнічаць з расійскім тэнісістам Андрэем Рублёвым (9). Пасля завяршэння групавога этапу па два лепшыя тэнісісты з кожнага квартэта працягнуць барацьбу ў паўфінале, вырашальны паядынак адбудзецца 17 лістапада. Агульны прызавы фонд выніковага турніру АТР сёлета складае $15,25 млн.

Год таму пераможцам стаў серб Новак Джокавіч, які абыграў у фінале Яніка Сінера (6:3, 6:3). На гэты раз Джокавіч з-за траўмы не зможа выступіць у Турыне.

Учора ў Эр-Рыядзе ў фінальным матчы выніковага турніру Жаночай тэніснай асацыяцыі амерыканка Коры Гаўф (3) перамагла кітаянку Чжэн Цыньвэнь (7) — 3:6, 6:4, 7:6. У паўфінале Гаўф абыграла беларуску Арыну Сабаленку, якая завершыць 2024 год у рангу першай ракеткі свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.