Вы тут

У гомельскім ГЦ наведвальнікаў эвакуявалі з-за падазронай сумкі


Жыхар Гомеля няўдала пажартаваў з сябра, схаваўшы заплечнік прыяцеля ў гандлёвым цэнтры. З-за яго дзеянняў прыйшлося экстранна эвакуіраваць наведвальнікаў аб’екта. Пра гэта паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.


Скрыншот відэа УУС Гомельскага аблвыканкама

У Навабеліцкі РАУС Гомеля 9 лістапада ў 19:40 паступіла паведамленне з гандлёвага цэнтра, што два чалавекі парушаюць грамадскі парадак. Ахраннік даў міліцыянерам відэазапіс, на якім было відаць, што мужчына мэтанакіравана хавае спартыўны заплечнік сярод тавараў крамы. Было прынята рашэнне ачапіць будынак гандлёвага цэнтра, а наведвальнікаў экстранна эвакуіраваць.

Падчас аператыўных мерапрыемстваў высветлілася, што ў заплечніку не было небяспечных прадметаў, толькі прадукты харчавання. Пазней аператыўнікі ўстанавілі месцазнаходжанне двух хуліганаў. Імі аказаліся мясцовыя жыхары, абодва раней судзімыя. Іх затрымалі па месцы жыхарства, яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.

Як патлумачыў 41-гадовы жыхар Гомеля, ён вырашыў паджартаваць над 39-гадовым прыяцелем і схаваў яго заплечнік на паліцы крамы. Дзеянням хуліганаў даецца прававая ацэнка.

Праваахоўнікі нагадваюць, што па правілах бяспекі пры выяўленні ў грамадскіх месцах падазроных прадметаў, напрыклад сумак або пакетаў, неабходна паведаміць пра гэта ў міліцыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.