Вы тут

Мінэканомікі паведаміла аб планах па будаўніцтве жылля на пяцігодку


Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун расказаў аб тым, колькі і якое жыллё будуецца ў Беларусі ў 2021-2025 гадах.


Фота БелТА

Паводле слоў Андрэя Картуна, нараўне з другасным, першасны рынак таксама добра прырастае па паказчыках. «Калі гаварыць пра лічбы, то сфера будаўніцтва стабільна трымаецца з прыростам каля 10 працэнтаў. Гэта, вядома, нядрэнна. Мы будуем і не адмаўляемся ад сацыяльных абавязацельстваў, нягледзячы на санкцыі і гэтак далей. Штогод будуецца як мінімум 4 млн кв.м. І ўжо ў гэтым паказчыку мы крыху апярэджваем пяцігадовы план — ужо больш за 12 млн кв.м мы пабудавалі з пачатку пяцігодкі. У нас яшчэ ёсць гэты год і наступны — план мы дакладна выканаем», — упэўнены ён.

Андрэй Картун дадаў, што гэта не толькі камерцыйны сектар. «Мы будуем і арэнднае жыллё, і для тых, хто мае патрэбу, будуем. Вядома, таксама індыкатар таго, што мы вяртаемся да эканамічнага росту. Дзяржава можа сабе дазволіць будаваць больш і арэнднага жылля для катэгорый грамадзян, якія маюць у гэтым патрэбу, а насельніцтва ў сваю чаргу можа сабе дазволіць гэту будоўлю пацягнуць», — падкрэсліў першы намеснік міністра.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.