Фестываль пройдзе 12-16 лістапада 2024 года на базе Магілёўскага абласнога метадцэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы і сацыяльных пансіянатаў Магілёўскай вобласці.
— Знамянальна, што гэта падзея звязана з юбілейнай датай — 25-годдзем з моманту падпісання паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, — адзначыла вядучы рэдактар метадцэнтра Крысціна Башарымава.— Фестываль накіраваны на захаванне агульнай культурнай прасторы, стымулявання актыўнага ўдзелу ў гэтым працэсе людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і супрацоўніцтва ў галіне мастацкай творчасці інвалідаў.
У Магілёве чакаюць творчыя дэлегацыі з абласцей Беларусі, Мінска, а таксама з Расіі — Маскоўскай, Бранскай, Калужскай, Пскоўскай, Цвярской, Смаленскай абласцей. Непасрэдна ўдзел у мерапрыемстве прыме каля 300 чалавек ва ўзросце 18 гадоў і старэй. Усе яны ўдзельнікі і пераможцы нацыянальных, рэспубліканскіх, краявых і рэгіянальных фестываляў і конкурсаў. У рамках фестывалю пройдуць конкурсныя выступленні па 12 намінацыях — асобна народныя, акадэмічныя, эстрадныя, жэставыя спевы, харэаграфія, музычна-інструментальнае выканальніцтва, аўтарская паэзія і бардаўскае творчасць, тэатральнае мастацтва, арыгінальны жанр, мастацкае слова, дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтвы. У праграме фестывалю шмат канцэртаў, у тым ліку выязных, выставы, круглы стол, прэс-канферэнцыя, майстар-класы членаў журы, экскурсіі. Кожны фестывальны дзень будзе прысвечаны асобнай тэме — Дзень Беларусі, Саюзнай дзяржавы, Расіі, Творчых дасягненняў, Дружбы. Завершыцца свята гала-канцэртам і ўзнагароджваннем пераможцаў.
Урачыстая цырымонія адкрыцця мерапрыемства Саюзнай дзяржавы «Фестываль творчасці інвалідаў «Разам мы зможам больш» адбудзецца 13 лістапада ў 19.00 у канцэртнай зале Магілёўскага абласнога метадцэнтра НТ і КАР.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.