Вы тут

Беларусь афіцыйна стала партнёрам БРІКС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада падпісаў пісьмо ў адрас Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна аб гатоўнасці краіны падключыцца да БРІКС у якасці партнёра. Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў падчас сустрэчы з паслом Расіі Барысам Грызловым перадаў дакумент расійскаму дыпламату.


«Афіцыйны адказ на пісьмовае запрашэнне з’яўляецца абавязковым элементам узгодненай дзяржавамі-членамі працэдуры атрымання партнёрсткага статусу. Менавіта з гэтага моманту краіна афіцыйна лічыцца партнёрам БРІКС», — растлумачылі ў прэс-службе МЗС.

У сваім пасланні Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што з моманту ўтварэння БРІКС няўхільна ўмацоўвае шматбаковае ўзаемадзеянне, становячыся не проста сімвалам, а адным са стаўпоў шматпалярнасці. Свае надзеі на справядлівае светаўладкаванне з гэтым аб’яднаннем звязваюць ужо не толькі дзяржавы-члены, але і ўзрастаючая колькасць краін глабальнай большасці. Дух узаемнай павагі і роўнасці, прывабнасць яго мэт з няўмольнай логікай вядуць да пашырэння БРІКС.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму калегу за падтрымку і з асаблівым задавальненнем адзначыў, што ўдзел Беларусі ў БРІКС у якасці партнёра афармляецца менавіта ў перыяд расійскага старшынства. Такім чынам, наша краіна пацвердзіла сваю адпаведнасць неабходным стандартам і крытэрыям і пагадзілася прытрымлівацца ў рэчышчы кіруючых прынцыпаў мадэлі дзяржаў-партнёраў БРІКС. Сярод гэтых прынцыпаў асабліва адзначаюцца: дух узаемапавагі і разумення, роўнасці, салідарнасці, адкрытасці, інклюзіўнасці і кансэнсусу; нацэленасць на ўмацаванне структуры супрацоўніцтва БРІКС праз партнёрства па трох асноўных кірунках: палітыка і бяспека, эканоміка і фінансы, культура і міжасобасныя кантакты; нацэленасць на ўмацаванне шматбаковага ўзаемадзеяння, умацавання і абнаўлення шматбаковай сістэмы і падтрымання міжнароднага права; прыняцце мэт і прынцыпаў, замацаваных у Статуце ААН як неад’емнага краевугольнага каменя шматбаковага ўзаемадзеяння і міжнароднага права; падтрымка ўсеабдымнай рэформы міжнароднай фінансавай архітэктуры з мэтай адлюстравання змяненняў у сусветным эканамічным ландшафце, паскарэння прагрэсу ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, уліку законных інтарэсаў Глабальнага Поўдня і павышэння ролі і прадстаўніцтва краін, якія сталі на шлях развіцця, у міжнародным эканамічным і фінансавым кіраванні.

Беларусь таксама адпавядае ўсім патрэбным стандартам і крытэрыям, у прыватнасці, з’яўляецца дзяржавай з уплывам у рэгіёне і свеце, мае дыпламатычныя адносіны з усімі дзяржавамі БРІКС, не далучалася да санкцый у абход Савета Бяспекі ААН, падтрымлівае мір і бяспеку на міжнародным і рэгіянальным узроўнях, падтрымлівае устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё.

«Статус краіны-партнёра, акрамя іншага, прадугледжвае ўдзел на пастаяннай аснове ў спецыяльных сесіях самітаў і сустрэч міністраў замежных спраў БРІКС. Таксама магчыма запрашэнне партнёраў на іншыя мерапрыемствы міністэрскага ўзроўню, у прыватнасці па тэматыцы гандлю, сустрэчы прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы і форум парламентарыяў, — адзначылі ў МЗС Беларусі. — Партнёры могуць далучацца да падагульняючых дакументаў БРІКС, пашыраючы тым самым іх геаграфічны ахоп і ўзмацняючы голас аб’яднання ў міжнародных справах».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.