Вы тут

Сацапытанне: большасць беларусаў лічаць, што эканамічная сітуацыя ў краіне праз год стане яшчэ лепшай


Большасць беларусаў лічаць, што эканамічная сітуацыя ў краіне праз год стане яшчэ лепшай. Такія звесткі сацыялагічнага даследавання БелТА прывёў дырэктар аналітычнага цэнтра EcooM Сяргей Мусіенка.


Сацыялагічнае даследаванне «Фактары ўстойлівага развіцця» праведзена аналітычным цэнтрам ЕсооМ з 1 па 21 кастрычніка 2024 года. Выбарка — 1580 рэспандэнтаў, рэпрэзентатыўная па полу, узросту, узроўню адукацыі, тыпу населенага пункта і рэгіёну пражывання рэспандэнтаў. Статыстычная хібнасць выбаркі не перавышае 2,5%.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Як, на вашу думку, зменіцца эканамічная сітуацыя ў краіне праз год?». У выніку «застанецца такой жа або палепшыцца» адказалі 75,8% апытаных, «стане горш» — 7,9%, «істотна пагоршыцца» — 4,1%, «цяжка адказаць» — 12,2% рэспандэнтаў.

«Застанецца такі ж або палепшыцца» лічаць 75, 8% апытаных. Гэта, вядома ж, выдатна. Гэта шмат у чым ацэнка той працы, якая вядзецца ў краіне. І адчуванне людзей ад поўных паліц крам, ад даступнасці тавараў, павышэння заробкаў і пенсій. Гэта вельмі комплексная ацэнка, і яна радасная, шчыра кажучы. Заўважце, тых, хто негатыўна лічыць, — меншая доля, нязначная колькасць людзей. Не змаглі адказаць 12,2% рэспандэнтаў — хтосьці проста не чытае газет, не глядзіць тэлебачанне, хтосьці жыве сваім жыццём, замкнуўшыся ў чатырох сценах і не параўноўваючы, як жывуць іншыя людзі, краіны. Вы ведаеце, у суседніх краінах праводзяць падобныя апытанні і атрымліваюць вельмі негатыўныя адказы, асабліва на фоне пагаршэння эканамічнай сітуацыі, ускладнення жыцця ў цэлым. А тут мы бачым вельмі станоўчую дынаміку», — адзначыў Сяргей Мусіенка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.