Вы тут

Пасяджэнне Савета міністраў абароны краін СНД адбудзецца 12 лістапада ў Маскве


Чарговае пасяджэнне Савета міністраў абароны дзяржаў-удзельніц СНД адбудзецца 12 лістапада ў Маскве. Беларускую ваенную дэлегацыю на пасяджэнні ўзначаліць міністр абароны генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны.


У адпаведнасці з парадкам дня ўдзельнікі пасяджэння разгледзяць шэраг пытанняў шматбаковага ваеннага супрацоўніцтва і падвядуць вынікі сумеснай дзейнасці абаронных ведамстваў дзяржаў Садружнасці за 2024 год, узгадняць дакументы, якія рэгламентуюць сумесную дзейнасць на каротка — і сярэднетэрміновую перспектыву.

Таксама кіраўнікі абаронных ведамстваў дзяржаў-удзельніц СНД абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў і сумеснай дзейнасці па ўвекавечанні памяці аб мужнасці і гераізме савецкіх воінаў, якія загінулі на палях бітваў.

Прэв’ю: Мінабароны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.