Вы тут

БУТБ шукае новыя напрамкі супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Калужскай вобласці


Беларуская ўніверсальная таварная біржа бачыць неабходнасць у пошуку новых напрамкаў супрацоўніцтва з прадпрыемствамі Калужскай вобласці, што дасць магчымасць не толькі павялічыць тавараабарот суб’ектаў гаспадарання расійскага рэгіёна на беларускай біржавой платформе, але і паспрыяе пашырэнню сферы прымянення біржавога механізму калужскімі ўдзельнікамі. Такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій, выступаючы на міжнародным форуме «Вектар на экспарт. Трансфармацыя дзяржпадтрымкі», які прайшоў у Калузе, паведамілі ў прэс-службе біржы.


Сёлета гэтае мерапрыемстыва, якое ўжо стала традыйным, сабрало звыш 500 удзельнікаў, уключаючы каля 300 прадстаўнікоў дзелавых колаў Калужскай вобласці.

«Вядома, першараднае значэнне для нас маюць паказчыкі біржавога гандлю паміж беларускімі і калужскімі кампаніямі, і тут можна канстатаваць высокую станоўчую дынаміку, — падкрэсліў начальнік ЗЭД таварнай біржы. — Так, у параўнанні са студзенем — кастрычнікам 2023 года сума ўгодаў калужскіх удзельнікаў таргоў вырасла амаль у сем разоў, пераважна за кошт паставак у расійскі рэгіён мясапрадуктаў і піламатэрыялаў беларускай вытворчасці. Гэта сведчыць аб запатрабаванасці біржавой пляцоўкі і зацікаўленасці бакоў у развіцці ўзаемнага гандлю».

Тым не менш, па словах Аляксандра Башлія, прыйшоў час рухацца далей і, акрамя пашырэння Таварнай наменклатуры, падключаць новыя напрамкі супрацоўніцтва, такія як брокерства і транзітная гандаль. Па імпарце ў Беларусь таксама маюцца значныя незадзейнічаныя рэзервы. Усё гэта, на думку эксперта, патэнцыйныя кропкі росту і дадатковыя магчымасці для гандлю з Беларуссю і трэцімі краінамі.

Па дадзеных БУТБ, у 2024 годзе рэзідэнты Расіі з’яўляюцца найбуйнейшымі замежнымі пакупнікамі мяса і мясных субпрадуктаў на біржавых таргах, займаюць другое месца па імпарту лесапрадукцыі. У прыватнасці, за 10 месяцаў у Расію было рэалізавана 10,4 тыс.т беларускіх мясапрадуктаў, што ў пяць разоў больш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. У сваю чаргу, экспарт піламатэрыялаў з Беларусі вырас у 1,9 раза — са 149,6 тыс.куб. м у мінулым годзе да 282 тыс. куб. м у цяперашнім.

Па стане на 1 лістапада на БУТБ акрэдытаваны 4153 рэзідэнты Расіі, у тым ліку 28 з Калужскай вобласці.

Прэв’ю: БУТБ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.