Расійска-беларускі форум «Саюзная дзяржава: Інклюзіўная адукацыя. Цэнтры і тэхнапаркі» пройдзе 13-15 лістапада ў Пскоўскім дзяржаўным універсітэце, паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.
«Форум накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі навучання людзей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі і магчымасцямі, тыражаванне паспяховага вопыту і перадавых практык адукацыйных арганізацый Беларусі і Расіі па стварэнні і забеспячэнні інклюзіўнай адукацыйнай прасторы. Яго ўдзельнікамі стануць каля 200 чалавек: прадстаўнікі ВНУ, навуковых арганізацый, эксперты, якія працуюць з адоранымі дзецьмі, спецыялісты карэкцыйнай педагогікі, навукоўцы і метадысты, якія распрацоўваюць інавацыйныя педагагічныя тэхналогіі ў сферы інклюзіўнай адукацыі», — расказалі ў Пастаянным камітэце.
Праграмай форуму плануецца правядзенне шэрагу тэматычных секцый, панэльных дыскусій, круглых сталоў. Плануецца абмеркаваць уніфікацыю мер дзяржаўнай падтрымкі па фарміраванні інфраструктуры забеспячэння інклюзіўнага адукацыйнага працэсу ў Расіі і Беларусі, магчымасці тэхнапаркаў у развіцці інклюзіўнай адукацыі вышэйшай школы, а таксама ў распрацоўцы інавацыйных спецыяльных тэхнічных сродкаў, праграмнага забеспячэння, інфармацыйных тэхналогій. Акрамя таго, на форуме абмяркуюць развіццё міжрэгіянальных сеткавых рэсурсаў па пытаннях інклюзіўнай адукацыі, асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу і выкладання асобных дысцыплін для асоб з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі і магчымасцямі.
Прэв’ю: БелТА
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!