Вы тут

Лукашэнка ў Баку прыбыў на Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Баку на Сусветны саміт па барацьбе са змяненнем клімату, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Кіраўніка беларускай дзяржавы на ўваходзе віталі Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш.

Мерапрыемства праводзіцца пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У глабальным форуме ўдзел прымуць дзясяткі тысяч дэлегатаў, у тым ліку многія кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў.

Аляксандр Лукашэнка ў сваім выступленні акрэсліць нацыянальную пазіцыю Беларусі па пытаннях парадку дня, звязаных са змяненнем клімату і мерамі, якія міжнародная супольнасць павінна распачаць для вырашэння выклікаў, якія ўзнікаюць у гэтай сферы.

Таксама на палях саміту Прэзідэнт правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі калегамі.

Канферэнцыя ААН па пытаннях змянення клімату, або Кліматычны саміт, праходзіць штогод з 1995 года і збірае краіны-ўдзельніцы Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату. Папярэдні саміт праходзіў у канцы мінулага года ў Дубаі (ААЭ) пры ўдзеле прадстаўнічых дэлегацый з больш чым 150 краін.

Рамачная канвенцыя ААН аб змяненні клімату (РКЗК ААН) прынята на «Саміце Зямлі» ў горадзе Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія) у 1992 годзе і ўступіла ў сілу ў 1994 годзе.

Беларусь падпісала канвенцыю 11 чэрвеня 1992 года, ратыфікавала 11 мая 2000 года і стала паўнапраўным бокам 9 жніўня 2000 года. Акрамя гэтага, наша краіна з’яўляецца ўдзельніцай Кіёцкага пратакола і Парыжскага пагаднення, прынятых у развіццё канвенцыі.

Мэта РКЗК ААН — не дапусціць небяспечнага антрапагеннага ўздзеяння на кліматычную сістэму планеты. На дадзены момант канвенцыя ратыфікаваная 197 дзяржавамі.

Канферэнцыя бакоў (COP) з’яўляецца вышэйшым органам РКЗК ААН, які збіраецца ў фармаце сесій штогод па прынцыпе ратацыі ў краіне, якая прадстаўляе адну з пяці рэгіянальных груп ААН, або ў штаб-кватэры сакратарыята ў горадзе Боне (Германія).

29-я Канферэнцыя бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29) праходзіць 11-22 лістапада 2024 года ў Баку. Азербайджанскі бок у якасці старшыні COP29 вылучыў 14 ініцыятыў, якія ахопліваюць такія тэмы, як сувязь паміж кліматычнай дзейнасцю і МУР, калідоры зялёнай энергіі, сховішчы зялёнай энергіі, гармонія для ўстойлівасці клімату, чысты вадарод, скарачэнне метану ў арганічных адходах, зялёная лічбавая дзейнасць і іншыя. Акрамя таго, у якасці адной з ініцыятыў прадугледжана стварэнне Фонду дзеянняў па кліматычным фінансаванні. Было заяўлена аб неабходнасці звярнуць увагу на праблемы малых астраўных дзяржаў, якія больш за ўсё пакутуюць ад негатыўных наступстваў змены клімату.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.