Рэспубліканскі конкурс «Адкрываем Беларусь» магчымасць для юных беларусаў паглыбіцца ў гісторыю сваёй краіны, лепш зразумець яе каштоўнасці і традыцыі. Ён праводзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскага Савета па гістарычнай палітыцы пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У абласным яго этапе прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў 5-10 класаў з усіх школ Магілёўшчыны.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба было стварыць відэаролік на тэму мінулага або сучаснасці Беларусі. Асноўны пасыл: «Я адкрыў для сябе... і хачу расказаць пра гэта іншым». Рабяты з энтузіязмам вывучалі гісторыю і сучаснасць нашай краіны, знаходзілі цікавыя факты, расказвалі пра людзей і падзеі«, — адзначылі арганізатары.
Пераможцамі конкурсу сталі 10 чалавек ў старшай і малодшай узроставых катэгорыях. Яны ўзнагароджаны дыпломамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама і падарункамі ад абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і аддзела краязнаўства і пошукавай работы абласнога цэнтра творчасці.
Дыпломам I ступені ў старшай групе (8-10 класы) адзначана навучэнка сярэдняй школы № 28 г. Бабруйска Вераніка Бондар, за работу «Бітва за вышыню 215,5». А вышэйшую прыступку сярод навучэнцаў 5-7 класаў заняла навучэнка сярэдняй школы № 5 Магілёва Паліна Агішава, за работу «Мой Магілёў».
Мерапрыемства адбылося на базе Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Саюза пісьменнікаў Беларусі, гісторыкі, школьнікі.
— Гэты конкурс цікавы тым, што рабятам дадзена магчымасць самім выбіраць тэмы нават не для даследаванняў, а для таго, каб пазнаёміцца са старонкамі нашай гісторыі і падзяліцца гэтай інфармацыяй са сваімі сябрамі, — адзначыў член журы, ваенны пісьменнік, кіраўнік абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка. — Пасыл адкрыць для сябе Беларусь і закладзены ў назве конкурсу. Ён праводзіўся ўпершыню, работы былі розныя па ўзроўні. Але ёсць спадзяванні, што ў будучым ён ахопіць яшчэ большую колькасць удзельнікаў і работы стануць больш моцнымі і грунтоўнымі. Важна, што падлеткам гэта цікава.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва
Аляксандр Рагожнік звярнуў увагу, што зусім хутка беларускаму народу трэба будзе чарговы лёсавызначальны выбар.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.