Вы тут

Школа маладога вучонага


Рэспубліканскі праект з аднайменнай назвай, які быў адкрыты ў 2023 годзе, сёлета праходзіць у Мінску, на базе БНТУ. У сталіцу Беларусі з’ехаліся больш за яго 350 удзельнікаў. Арганізатарам выступае Савет маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Беларусі.


Мерапрыемства пачалося ўчора з пленарнага пасяджэння, паведамілі ў Міністэрстве адукацы. Удзельнікаў прывітаў кіраўнік адукацыйнага ведамства Андрэй ІВАНЕЦ.

— Вельмі важна, каб маладыя людзі, прыходзячы ў навуку, разумелі і свае перспектывы, і будучыню краіны, у якое яны могуць унесці свой уклад. Міністэрства адукацыі ўжо з 2025 года пачне праводзіць асобныя конкурсы навукова-тэхнічных праектаў для маладых вучоных і выдзяляць гранты на1-2 гады, каб кожны малады чалавек, які займаецца навукай у нашых універсітэтах, мог атрымаць практычную рэалізацыю сваіх ідэй і праектаў, — сказаў кіраўнік галіны.

Слухачоў сёлетняй школы прадстаўляюць як ужо вопытныя, так і маладыя навукоўцы вядучых ВНУ краіны, моладзь Нацыянальнай акадэміі навук, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Парка высокіх тэхнологій, Буларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра і іншыя.

Сёння ў беларускіх універсітэтах сістэмы мінадукацыі больш за пяць тысяч маладых вучоных займаюцца навуковымі даследаваннямі, прысвячаючы свае работы інфармацыйным і біятэхналогіям, фармацэўтыцы, іншым сферам. Таму на злобу дня выходзіц пытанне падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, таму ўвага ўдзельнікаў «Школы маладога вучонага» сфакусавана на тэме выканання, афармлення і абароны дысертацый, а таксама падрыхтоўкі кадравай змены не толькі для ВНУ сістэмы адукацыі, але і для галіновай навукі. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства праводзяць дыскусіі аб будучыні беларускай навукі — як яе бачыць моладзь, аб тым, якія выклікі і перспектывы яна нясе, а таксама выказваюць сваё меркаванне аб ролі вучонага ў паляпшэнні рэйтынгу ўніверсітэта праз навукаметрычныя базы. 

Дапамагаюць слухачам школы спікеры, якія дзеляцца інфармацыяй аб этапах абароны дысертацыі, сістэме «Антыплагіят» для забеспячэння акадэмічнай сумленнасці, інавацыйным прадпрымальніцтве, тэхналогіях штучнага інтэлекту і нейрасетках, а таксама як іх выкарыстоўваць у навуковых даследаваннях.

Алёна ВІНАГРАДАВА

Фота: Міністэрства адукацыі Беларусі

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.