Вы тут

Мінск наведаў дырэктар кітайскага цэнтра


У СП Беларусі склаліся добрыя адносіны з Цэнтрам вывучэння Беларусі, які працуе ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі. Днямі яго кіраўнік БЭЙ Вэньлі наведаў Мінск. 


Беларуская літаратура ўсё шырэй прыходзіць да кітайскага чытача. І шмат дзеля гэтага робяць менавіта ў цэнтрах вывучэння Беларусі, якія існуюць у розных гарадах Паднябеснай, не толькі ў Пекіне. Адзін са старэйшых працуе ва Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце ў Шанхаі. Кіруе яго працай дасведчаны ў беларускай тэме даследчык Бэй Вэньлі, якія ў свой час працаваў дыпламатам ў Мінску. 

Цэнтр не пакідае па-за ўвагай беларускае прыгожае пісьменства. «У нас фарміруецца неблагая бібліятэка беларускай літаратуры, — расказвае кіраўнік установы, — мы імкнёмся развіць зацікаўленні беларускай мовай у студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў. Удзельнічаем у розных мерапрыемствах у фармаце анлайн з беларускімі асветніцкімі установамі. У прыватнасці, я прыняў удзел у адкрыцці Тыдня кітайскай культуры і літаратуры, які наладзіла Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага супольна з Саюзам пісьменнікам Беларусі, Выдавецкім домам „Звязда“. Мы імкнёмся прыцягнуць увагу нашых выкладчыкаў, аспірантаў да кампаратывісцкіх прац, скіраваных на супольнае, параўнальнае даследванне беларускай і кітайскай літаратур. У Шанхаі, як і ў Пекіне, яшчэ ў 1950-я гады выходзілі кнігі беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на кітайскую мову. Гэта, лічу, таксама павінна стаць тэмай гісторыка-літаратурнага, гісторыка-кніжнага росшуку...» 

Днямі госцю з Шанхая перададзены Грамата Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, якой БЭЙ Вэньлі адзначаны «за прапаганду творчасці Якуба Коласа ў Кітаі». Таксама дырэктар Цэнтра вывучэння Беларусі Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта адзначаны Граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

Кастусь ХАДЫКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Як прайшоў першы дзень датэрміновага галасавання

Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Грамадства

Каб выбары —  як свята

Каб выбары — як свята

Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.