Вы тут

Абрыкосы, персікі, арэхі. Што ў перспектыве будуць вырошчваць у Беларусі


Аб перспектыўных для вырошчвання ў Беларусі экзатычных пладах на прэс-канферэнцыі расказалі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БелТА.


Паводле слоў міністра сельскай гаспадаркі Анатоля Ліневіча, сёння Беларусь нацэлена пераважна на вырошчванне традыцыйных яблыкаў і груш, аднак з паўднёвых рэгіёнаў краіны пачнецца культывацыя абрыкосаў і персікаў. «Ужо ёсць некалькі гаспадарак, якія займаюцца вінаградам, многія прыватнікі займаюцца цяплічным вінаградам. Упэўнены, што ў хуткім часе гэта пяройдзе ў буйнатаварную вытворчасць», — расказаў ён.

На жаль, у краіне пакуль не вырошчваецца міндаль, але на прамысловыя прасторы ўжо выходзяць пасадкі грэцкага арэха і фундука, дадаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. «Такія плошчы ў нас ёсць у Маладзечне Мінскай вобласці, у Мастах Гарадзенскай вобласці, у Пінску Брэсцкай вобласці. У Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці вырошчваюцца грэцкія арэхі таджыкскай селекцыі. Былі ў гэтым годзе замаразкі, але чакаем, што гэты сад ужо ў наступным годзе будзе прыносіць плён», — адзначыў ён.

Што тычыцца персіка і абрыкоса, то ў Беларусі ёсць раянаваныя сарты. «Будзем культываваць у першую чаргу абрыкос, таму што ён больш падыходзіць да нас па кліматычных умовах. Але так як кліматычныя ўмовы мяняюцца, у найбліжэйшай будучыні атрымаем і абрыкос, і персік», — расказаў Уладзімір Гракун.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.