Вы тут

Адборы на конкурсы «Славянскага базару ў Віцебску» пройдуць у сямі гарадах Беларусі


Адборачныя туры да XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і ХХІІІ Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск», якія пройдуць падчас XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», стартуюць у Мінскай вобласці 20 лістапада. Пра гэта паведамілі БелТА арганізатары.


Першы этап нацыянальнага адбору да міжнародных конкурсаў пачнецца ў Дзяржынску 20 лістапада. Працягнуць эстафету рэгіянальных тураў Гродзенская вобласць (21 лістапада, Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў), Брэсцкая (28 лістапада, Баранавічы), Віцебская (6 снежня, Цэнтр культуры «Віцебск»), Магілёўская (10 снежня, Палац культуры вобласці) і Гомельская (11 снежня, гарадскі цэнтр культуры) вобласці. Завершыцца першы этап нацыянальнага адбору 13 снежня ў канцэртнай зале «Верхні горад» у Мінску.

У адборачным туры да дзіцячага музычнага конкурсу могуць удзельнічаць выканаўцы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў уключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, якія заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

У адборачным туры да конкурсу выканаўцаў эстраднай песні прымаюць удзел выканаўцы, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, ва ўзросце ад 18 да 31 года ўключна на апошні дзень тэрміну правядзення фестывалю, якія маюць вопыт канцэртных выступленняў, якія заявілі пра сябе сваімі поспехамі ў міжнародных або рэспубліканскіх музычных конкурсах і фестывалях.

Для ўдзелу ў конкурсных праслухоўваннях неабходна прадставіць па дзве кампазіцыі. Удзельнікам дзіцячага музычнага конкурсу — эстрадную песню беларускага аўтара на беларускай мове і эстрадную песню па выбары ўдзельніка, якая найбольш ярка адлюстроўвае яго выканальніцкае майстэрства і артыстычныя здольнасці. Удзельнікам конкурсу выканаўцаў эстраднай песні — эстрадную песню кампазітара славянскай краіны на адной са славянскіх моў і папулярную кампазіцыю на замежнай мове (сусветны хіт).

Па выніках рэгіянальных адбораў адбіраецца да пяці ўдзельнікаў ад кожнай вобласці і Мінска для ўдзелу ў другім этапе адборачных тураў. Падрабязнасці можна даведацца на сайце Міністэрства культуры.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.