Вы тут

У Беларусі распрацоўваюць электронныя версіі хрэстаматый для настаўнікаў


У Беларусі распрацоўваюць электронныя версіі хрэстаматый для настаўнікаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


Электронныя версіі хрэстаматый для 9-11-х класаў распрацоўваюцца па вучэбных прадметах «Руская літаратура» і «Беларуская літаратура» ў дапамогу настаўнікам з мэтай якаснай арганізацыі адукацыйнага працэсу.

«Да 1 верасня гэтага года падрыхтавана электронная версія хрэстаматыі для 9-га класа па вучэбным прадмеце „Беларуская літаратура“, у якой утрымліваецца 26 твораў у фармаце pdf (Беларуская літаратура. IX клас (электронная хрэстаматыя) і фармаце epub (Беларуская літаратура. IX клас (электронная хрэстаматыя для смартфонаў і планшэтаў). Дадзеная хрэстаматыя размешчана на адукацыйным партале», — праінфармавалі ў ведамстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.