Старшыня Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў прыняў рашэнне спыніць свой удзел у выбарчай кампаніі Прэзідэнта Беларусі. Адпаведную заяву ён зрабіў сёння ўвечары.
— Рашэнне складанае, і давалася яно няпроста, але ёсць важкія аргументы. Я з’яўляюся не толькі членам вышэйшага палітычнага савета беларускай партыі «Белая Русь», якая падтрымала маю кандыдатуру на маючых адбыцца выбарах, але і членам Беларускага саюза афіцэраў, старшынёй Рэспубліканскага саюза. І гэтыя абставіны накладваюць найбольшую адказнасць перад тымі людзьмі, якія мяне вылучалі, — падкрэсліў Сяргей Бобрыкаў, дадаўшы, што з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ён атрымаў шмат зваротаў ад афіцэраў.
— Скажу прама, як прынята ў асяроддзі афіцэраў, што гэта былі наступныя словы: «Сёння наша рэспубліка перажывае няпросты час. І каб захаваць краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса Беларусі — з’яднацца вакол нашага Галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага Прэзідэнта Беларусі на маючых адбыцца выбарах». Каб забяспечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць ніякіх дваякіх думак сярод ваенных, падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідара, я прыняў такое рашэнне, — заявіў Сяргей Бобрыкаў.
Алена КРАВЕЦ
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.