Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзім Шагойка на прэс-канферэнцыі ацаніў магчымасць дасягнуць $9 млрд экспарту прадуктаў харчавання і сельгассыравіны сёлета, паведамляе БелТА.
Праца над пашырэннем рынкаў збыту і асартыменту прадукцыі, якая рэалізуецца на замежных рынках, вядзецца на пастаяннай аснове, і станоўчыя вынікі ёсць, адзначыў Вадзім Шагойка. «Геаграфія экспарту ахоплівае больш за сто краін. Штогод пашыраем асартымент прадукцыі, якая пастаўляецца на тыя ці іншыя рынкі», — сказаў ён.
Экспарт прадуктаў харчавання і сельскагаспадарчай сыравіны ў 2022 годзе склаў больш за $8 млрд — пікавае значэнне. «Безумоўна, задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы па экспарце харчавання не менш як $9 млрд штогод, данесена да нашых прадпрыемстваў. Пад гэтыя задачы былі перагледжаны вытворчыя праграмы, зроблены акцэнт на павелічэнні высокамаржынальных відаў прадукцыі, прырост ідзе штогод. Ідзе пошук новых рынкаў, больш прымальных і прэміяльных па цэнавым дыяпазоне. Вынікі, якія ўжо ў нас ёсць у гэтым годзе, кажуць, што стратэгія абраная правільна. Прырост экспарту ідзе. Мы ў гэтым годзе арыентуемся на атрыманне экспарту не менш за ўзровень пікавага 2022 года. Усе нацэленыя на выкананне пастаўленай задачы», — падкрэсліў Вадзім Шагойка.
Прэв’ю: БелТА
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.