Вы тут

Мінскае «Дынама» завяршае дамашнюю серыю ў КХЛ матчам з «Тарпеда»


Хакеісты мінскага «Дынама» сёння завершаць чарговую серыю матчаў на родным лёдзе ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ сезона-2024/25, паведамляе БелТА.


Фота: pixabay.com

Бягучую дамашнюю серыю падапечныя Дзмітрыя Квартальнава пачалі з паражэння ад канкурэнта за месца ў васьмёрцы лепшых каманд Захаду — «Віцязя» (1:4). 7 лістапада «зубры» прымалі «Салават Юлаеў»: асноўны час скончыўся ўнічыю 2:2, у серыі булітаў мінчане аказаліся больш дакладнымі. Мінулы тыдзень дынамаўцы закрылі матчам супраць «Поўначсталі» — тады гаспадары прапусцілі першымі, але затым адыграліся і здабылі перамогу з лікам 3:1. На дадзены момант наша каманда з 27 ачкамі займае восьмае месца ў табліцы канферэнцыі, адрыў ад дзевятай пазіцыі і адставанне ад пятага радка складае два балы.

Пятым на Захадзе зараз ідзе якраз «Тарпеда», прычым гэтае месца ніжагародцы дзеляць з маскоўскімі «Дынама» і ЦСКА. Падапечныя Ігара Ларыёнава набіраюць ачкі ў чатырох матчах запар (дзве перамогі і два пройгрышы за межамі асноўнага часу), хоць да гэтага адрэзка «аўтазаводцы» перажылі серыю з чатырох няўдач запар. Адно з гэтых паражэнняў прыпала на паядынак з мінскім «Дынама» — 31 кастрычніка тарпедаўцы на сваім лёдзе прайгралі з лікам 2:5. За калектыў з Ніжняга Ноўгарада выступаюць адразу тры беларускія хакеісты: галкіпер Іван Кульбакоў, абаронца Данііл Бокун і нападаючы Андрэй Бялевіч.

«Тарпеда» традыцыйна з’яўляецца нязручным сапернікам для сталічнага клуба: з дваццаці апошніх вочных матчаў дынамаўцы прайгралі пятнаццаць. Чарговае супрацьстаянне «зуброў» і «аленяў» стартуе на «Мінск-Арэне» ў 19:10.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.