Вы тут

У шматкватэрных дамах сталіцы з 2016 года закансервавана 4538 смеццеправодаў


У Мінску працягваецца работа па заварванні ствалоў смеццеправодаў у жылых дамах. Чаму гэта выгадна і хто прымае канчатковае рашэнне, паведамляюць «Минск-Новости» са спасылкай на Мінскую гарадскую жыллёвую гаспадарку (МГЖГ).


Фота: Shutterstock.com

Па дадзеных аб’яднання, за 9 месяцаў 2024 г. у горадзе заварылі 153 ствала, пры гэтым работнікі жыллёвых арганізацый правялі сходы з жыхарамі 675 дамоў, у якіх размешчаны 2647 смеццеправодаў. Усяго на пачатак кастрычніка бягучага года налічвалася 7352 дзеючых смеццеправода ў 1852 дамах, якія знаходзяцца на абслугоўванні ЖКГ раёнаў.

— Рашэнне аб кансервацыі смеццеправода прымаецца большасцю уласнікаў кватэр, размешчаных у пад’ездзе жылога дома, — гэта іх права, як удзельнікаў сумеснага домаўладання, — звярнула ўвагу намеснік генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні, санітарнаму ўтрыманню жыллёвага фонду МГЖГ Анастасія Вараб’ёва. — Задача жыллёвых арганізацый — правесці сходы з жыхарамі, пакватэрныя апытанні, расказаць аб перавагах адмовы ад выкарыстання смеццеправода. Падкрэслю: калі больш за 50% уладальнікаў кватэр у пад’ездзе не дадуць згоду, смеццеправод не заварыць.

У выпадку станоўчага рашэння магчымы варыянты па арганізацыі збору адходаў. Прыярытэтны — устанаўленне модульнай кантэйнернай пляцоўкі ў двары. Таксама могуць пашырыць існуючую пляцоўку або абсталяваць месца збору ў смеццепрымальных камерах.

У МГЖГ нагадалі: дзякуючы кансервацыі смеццеправодаў палепшыцца санітарны стан пад’ездаў, знікнуць непрыемныя пахі, знізіцца колькасць насякомых і грызуноў, для ўласнікаў кватэр зменшыцца тарыф па абыходжанні з ЦКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.