Вы тут

Маск і Рамасвамі атрымалі важныя пасады ва ўрадзе ЗША


Сусветна вядомы бізнесмен і мільярдэр Ілан Маск, а таксама бізнесмен і палітык Вівек Рамасвамі, які выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ЗША, атрымаюць пасады ва ўрадзе краіны. Яны ўзначаляць новы дэпартамент па дасягненні дзяржэфектыўнасці (DOGE), перадаюць РИА Новости.


Фота: pexels.com

«Я рады аб’явіць, што вялікі Ілан Маск, працуючы разам з амерыканскім патрыётам Вівекам Рамасвамі, узначаліць Дэпартамент дзяржаўнай эфектыўнасці [DOGE]», — прыводзіцца заява Дональда Трампа.

Па словах выбранага прэзідэнта ЗША, Маск і Рамасвами зоймуцца «дэмантажам урадавай бюракратыі, залішніх правілаў, марнатраўных выдаткаў» у краіне, рэструктурызацыяй федэральных агенцтваў Штатаў.

Ілан Маск, у сваю чаргу, паабяцаў: яго дзейнасць і дзейнасць новага дэпартамента будзе празрыста адлюстроўвацца ў інтэрнэце. Ён таксама збіраецца весці табліцу «лідараў па самых вар’яцка дурных выдатках» сродкаў падаткаплацельшчыкаў ЗША.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.