Вы тут

Сяргей Кавальчук: «Медалі беларускіх паралімпійцаў — гэта аўтарытэт краіны»


У Міністэрстве спорту і турызму ўшанавалі чэмпіёнаў і прызёраў летніх Паралімпійскіх гульняў 2024 года. Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук падзякаваў спартсменам, якія прынеслі краіне медалі, а таксама тым, дзякуючы каму гэта стала магчымым — трэнерам, сябрам, балельшчыкам. 


«Асаблівую падзяку хачу выказаць Ігару Бакаму, які пацвердзіў свой клас у найскладанейшай барацьбе. Французы старанна рыхтаваліся да хатніх Гульняў, на трыбунах іх падтрымлівала велізарная колькасць людзей, упэўненых у перамозе сваіх землякоў. І вельмі прыемна было назіраць за тым, як наш спартсмен іх абгульвае», — адзначыў Сяргей Кавальчук. 

Сёлета з Парыжа медалі Паралімпійскіх гульняў прывезлі толькі плыўцы. Грашовыя сертыфікаты былі ўручаны пяціразоваму пераможцу Гульняў-2024 і 21-разоваму паралімпійскаму чэмпіёну Ігару Бакаму, новаму паралімпійскаму чэмпіёну Ягору Шчалканаву і сярэбранаму прызёру спаборніцтваў Дзмітрыю Салею. Матэрыяльна былі заахвочаны трэнеры і спецыялісты, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы спартсменаў, а таксама ўрачы і масажысты нацыянальнай каманды. Ганаровыя граматы Мінспорту атрымалі Максім Вашкевіч (плаванне) і Лізавета Дабравольская (кіданне кап’я), таксама былі ўзнагароджаны плыўцы Анастасія Зудзілава і Яўген Кавалёнак, лёгкаатлет Уладзіслаў Грыб.

Паралімпійскі чэмпіён Ягор Шчалканаў прызнаўся, што атрымліваць такія заахвочванні ад дзяржавы вельмі прыемна: «Вельмі прыемна, што нашы заслугі цэняць. Эмоцыі толькі станоўчыя яшчэ і таму, што тут сабраліся ўсе, хто быў у Парыжы — наша спартыўныя сям’я і разам падзялілі радасную нагоду».

Сяргей Кавальчук падкрэсліў, што медалі беларускіх паралімпійцаў — гэта аўтарытэт краіны, прэстыж беларускага спорту. Міністр заўважыў, што інваспорту ў Беларусі ўдзяляецца вялікая ўвага. Ён звярнуў увагу, што нядаўна ў Мінску быў адкрыты новы басейн, дзе паляпшаць сваё майстэрства будуць і плыўцы-паралімпійцы. «Перакананы, што пераможная серыя працягнецца і на наступных Гульнях у Лос-Анджэлесе праз чатыры гады», — адзначыў Сяргей Кавальчук. 

Трыўмфатар гульняў у Парыжы, 21-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокій расказаў, што новы басейн яму спадабаўся. «Гэты аб’ект дазваляе праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы па водных відах спорту ў нашай краіне, прымаць шмат гасцей і паказваць свае лепшыя вынікі», — падкрэсліў ён. 

Валерыя СЦЯЦКО
Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.