Расійскі тэнісіст Андрэй Рублёў пацярпеў другую паразу і страціў шанцы прабіцца ў паўфінал выніковага турніру АТР у італійскім Турыне, паведамляе БелТА.
Сёння ў матчы другога тура групавога этапу расіянін саступіў іспанцу Карласу Алькарасу — 3:6, 6:7 (8:10). У першым матчы Рублёў прайграў прадстаўніку Германіі Аляксандру Звераву, а Алькарас — нарвежцу Касперу Рууду. У другім сённяшнім паядынку Рууд згуляе са Зверавым.
У іншым квартэце першая ракетка планеты італьянскі тэнісіст Янік Сіннер ужо атрымаў дзве перамогі. Спачатку ён выйграў у аўстралійца Алекса дэ Мінаўра — 6:3, 6:4, а потым апынуўся мацнейшым за амерыканца Тэйлара Фрыца — 6:4, 6: 4. Расійскі тэнісіст Данііл Мядзведзеў у першым туры прайграў Фрыцу-4:6, 3:6, а затым нанёс паражэнне дэ Мінаўру — 6:2, 6:4.
Пасля завяршэння групавога этапу па два лепшыя тэнісісты з кожнага квартэта працягнуць барацьбу ў паўфінале, вырашальны паядынак адбудзецца 17 лістапада. Агульны прызавы фонд выніковага турніру АТР сёлета складае $15,25 млн.
Год таму пераможцам стаў серб Новак Джокавіч, які абыграў у фінале яніка Сіннера (6:3, 6:3). На гэты раз Джокавіч з-за траўмы не змог выступіць у Турыне.
Прэв’ю: сацсеткі спартсмена
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.