Вы тут

У правінцыі Шаньсі адкрыўся музей Таосы


Музей Таосы, які прысвечаны аднайменнай археалагічнай культуры 4000-гадовай даўніны, адкрыўся ў павеце Сянфэнь правінцыі Шаньсі на поўначы Кітая, перадае «Сіньхуа».


Таоса, узрост якога складае каля 3900-4300 гадоў, з’яўляецца адным з самых уплывовых гарадзішчаў, выяўленых у басейне сярэдняга цячэння ракі Хуанхэ. Як сцвярджаюць многія эксперты, гэты археалагічны помнік звязаны з паходжаннем кітайскай цывілізацыі. З моманту пачатку раскопак у 1978 годзе на тэрыторыі руін гарадзішча была знойдзена вялікая колькасць керамічных, нефрытавых, каменных, лакавых і бронзавых вырабаў. У склад калекцыі музея ўвайшлі 230 штук і набораў культурных рэліквій.

У Музеі Таосы прадстаўлены макет гарадзішча, якое фактычна займала плошчу больш за 2,8 мільёна кв. метраў, і размешчаных у ім палаца, грамадскіх складоў, могільніка, майстэрняў і жылых пабудоў. Узвядзенне гарадзішча было ўсебакова прадумана. У ім быў збудаваны раскошны палац для багатых і аднакамерныя паўзямлянкі плошчай 10-25 кв. метраў для большасці жыхароў, што сведчыць аб прыкметнай розніцы сацыяльных статусаў і сур’ёзным грамадскім расслаенні.

Як паведаміў кіраўнік археалагічнай групы Інстытута культурных рэліквій і археалогіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая Гаа Цзянтаа, жыхары гарадзішча ўмелі выкарыстоўваць фарбавальнікі мінеральнага паходжання, вырабляць упрыгожванні з устаўкамі з бірузы і ліцейныя формы. Гэтыя тэхналогіі перадаваліся з пакалення і пакаленне. Фарміраванне Таосы — вынік культурнага ўзаемадзеяння і зліцця паміж рэгінам сярэдняга басейна ракі Хуанхэ і іншымі суседнімі рэгіёнамі, дадаў ён.

У музеі таксама прадстаўлены экспанаты, якія, мяркуюць вучоныя, звязаны з астранамічнымі назіраннямі і хранаграфіяй. «Адкрыццё Таосы дэманструе, што ў тыя часы надышла новая важная эпоха фарміравання і развіцця кітайскай цывілізацыі. Гэтае паселішча ў раннім і сярэднім этапах ужо набыло рысы ранняга дзяржаўнага ўтварэння», — падкрэсліў кіраўнік дэпартамента археалогіі Дзяржаўнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны КНР Янь Ялін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.