Вы тут

«Звязду» наведаў старшыня СП Башкартастана


Айгіз Баймухаметаў, кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі Рэспублікі Башкартастан (Расійская Федэрацыя), ужо не першы раз гасцюе ў Беларусі. Ён быў і арганізатарам Дзён башкірскай літаратуры ў Рэспубліцы Беларусь у кастрычніку 2023 года, наведваў Мінск і Віцебшчыну ў сакавіку 2024 года. А днямі старшыня Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Башкартастан празаік і публіцыст Айгіз Баймухаметаў і намеснік старшыні СП Башкартастана Іскандэр Хасанаў наведалі Выдавецкі дом «Звязда». 


Дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч пазнаёміў башкірскіх гасцей з парламенцкай і ўрадавай газетай «Звязда», пісьменніцкай газетай «Літаратура і мастацтва», а тксама часопісамі, дзе СП Беларусі з’яўляецца сузаснавальнікам. Зусім нядаўна ва Уфе была выдадзена анталогія беларускай літаратуры на башкірскай мове. Укладальнікі гэтага зборніка творчай дружбы — Айгіз Баймухаметаў і Алесь Карлюкевіч. А ў Мінску рыхтуюцца да выдання зборнікі башкірскай паэзіі і прозы ў перакладзе на беларускую мову. 

Кіраўнік пісьменніцкай арганізацыі Башкартастана падзяліўся развагамі пра супольную працу па прапагандзе лепшых твораў башкірскіх пісьменнікаў у Беларусі, беларускіх пісьменнікаў — у Башкартастане. Была выказана згода арганізаваць шэраг сумесных творчых конкурсаў, а магчыма — заснаваць і прэмію за лепшы пераклад твораў беларускіх аўтараў на башкірскую мову. Алесь Карлюкевіч расказаў калегам пра міжнародныя праекты СП Беларусі, пра апошнія выданні твораў беларускіх паэтаў і празаікаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, а таксама ў розных краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 

Кастусь ХАДЫКА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.