Вы тут

У Беларусі вызначылі лепшага муляра


Рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі «муляр», арганізатарам якога выступае Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў, прайшоў на базе Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў.


Удзельнікамі працоўных спаборніцтваў сталі 14 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, якія ўжо дэманстравалі сваё майстэрства на адборачных этапах. На рэспубліканскім узроўні ўдзельнікам трэба было якасна і ў той жа час хутка справіцца з кладкай аркі з цэглы. Трэба адзначыць, што арка — досыць складаны элемент, які дазваляе вызначыць майстэрства ўдзельнікаў адразу па некалькіх катэгорыях.

— Мы бачым, што сёння жаданне прыняць удзел у конкурсе ёсць не толькі ў вопытных работнікаў, але і ў моладзі. Таму ўжо 4-ы год у конкурсе дзве намінацыі — сярод прафесійных работнікаў і навучэнцаў будаўнічых каледжаў. Удзел у такіх спаборніцтвах — гэта яшчэ адна магчымасць не толькі прадэманстраваць свае здольнасці, але і абмяняцца вопытам, пагутарыць з калегамі з іншых рэгіёнаў, больш даведацца аб рабоце на іншых прадпрыемствах галіны. А маладыя людзі не толькі спрабуюць свае сілы і набіраюцца вопыту, але і бачаць магчымасці свайго развіцця ў прафесіі, — адзначыў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў Генадзь Ляпуноў.

Так, сёлета самай вялікай стала каманда брэстаўчан, якая і аказалася ў лідарах. Два першыя месцы атрымалі Арцём Госса, работнік ТАА «ЛюксМБуд» (Брэст), і Данііл Выгоўскі, навучэнец Брэсцкага каледжа будаўнікоў.

Сярод прафесійных муляроў другое месца дасталася Дзмітрыю Штаму з ААТ «Будаўнічы трэст № 9» г. Віцебска і Юрыю Дашкоўскаму (будтрэст № 14 г. Гомель). Максім Крэстапацік з Баранавіцкага каледжа будаўнікоў заняў другое месца сярод навучэнцаў.

Дыплом лаўрэата рэспубліканскага конкурсу за 3 месца атрымаў навучэнец Гомельскага дзяржаўнага каледжа будаўнікоў Ягор Пахомаў.

Трэба адзначыць, што конкурсы прафесійнага майстэрства, арганізатарамі якога традыцыйна выступаюць прафсаюзы сумесна з наймальнікамі, праводзяцца ва ўсіх галінах. Штогод удзел у іх бяруць тысячы работнікаў з усёй краіны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.