Аграрыі рэспублікі, па апошніх дадзеных, накапалі больш за 5,119 млн т цукровых буракоў і нарыхтавалі амаль 2,4 млн т кукурузы на зерне, завяршыўшы тым самым уборку культур, паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі накапана больш за 5,119 млн т цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па рэспубліцы 493 ц/га, убрана 103,9 тыс.га пасяўных плошчаў, што складае 100% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Работнікі аграпрамысловага комплексу Беларусі намалацілі таксама амаль 2,4 млн т збожжа кукурузы, ураджайнасць склала 78,5 ц/га.Убрана 305,7 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на збожжа, або 100% ад плана.
Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалочана каля 10,29 млн т збожжа з улікам рапсу. У лідарах па намалоце – работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8744 млн т, Гродзенская – 2,3059 млн т, Брэсцкая — 2,0788 млн т, Магілёўская — 1,1391 млн т, Гомельская — 1,0071 млн т, Віцебская – 882,1 тыс. т.
Разам з уборкай ўраджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана звыш 9,5 млн т кармавых адзінак (97,2% да плана).
Вядуцца і падрыхтоўчыя работы да наступнай страды. У краіне паднялі больш за 1,144 млн га зябліва — 77,1% да плана: у Брэсцкай вобласці паднята 83,5% зябліва, Віцебскай — 72%, Гомельскай — 70,3%, Гродзенскай — 86,2%, Мінскай — 76,6%, Магілёўскай — 74,3%.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.
Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.