Вы тут

Аб’яднанне намаганняў краін АДКБ дазваляе падтрымліваць мір на еўразійскай прасторы


Аб’яднанне намаганняў краін АДКБ дае магчымасць падтрымліваць мір на еўразійскай прасторы. Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным слове, якое ўдзельнікам міжнароднай ваенна-навуковай канферэнцыі «Прыкладныя аспекты навуковай дзейнасці ў галіне абароны і бяспекі дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы» накіраваў міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Гісторыя АДКБ сведчыць аб тым, што аб’яднанне намаганняў дзяржаў-членаў і ў нашы дні дае магчымасць эфектыўна выконваць місію па падтрыманню міру і бяспекі на еўразійскай прасторы, адбіваць унутраныя і знешнія выклікі і пагрозы калектыўнай бяспецы. Цяпер у непасрэднай блізкасці ад граніц дзяржаў–членаў АДКБ размяшчаюцца элементы стратэгічнай сістэмы супрацьракетнай абароны ЗША, адбываецца разгортванне дадатковых вайсковых груповак, пастаянна ўзмацняецца знешні націск на Беларусь з боку НАТА, які рэалізуе агрэсіўныя памкненні калектыўнага Захаду», — гаворыцца ў прывітальным слове Віктара Хрэніна.

Таксама міністр абароны падкрэслівае, што існуючая ваенна-палітычная абстаноўка патрабуе непрадузятай і ўсебаковай ацэнкі стану Калектыўных сіл, аналізу і сістэматызацыі існуючых праблем у галіне абароны і забеспячэння бяспекі дзяржаў–членаў АДКБ. «Ваенна-навуковая супольнасць актыўна падключылася да вызначэння шляхоў іх вырашэння, аб чым сведчыць канферэнцыя, якая праводзіцца намі, на якой будзе абмеркаваны шэраг актуальных навуковых ідэй з перспектывай іх неадкладнай практычнай рэалізацыі», — адзначыў кіраўнік ваеннага ведамства Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.