Вы тут

Вызначаны пераможцы сярод таленавітай моладзі


У міліцэйскай ВНУ штогод праходзіць навуковы фестываль «Імкніся да сонца». Гэта калейдаскоп інтэлектуальных спаборніцтваў і мерапрыемстваў для будучых юрыстаў са ўсёй краіны. Візітная картка фестывалю — Рэспубліканская праваахоўная алімпіяда, заданні якой распрацоўваюцца з улікам спецыфікі дзейнасці праваахоўных органаў.


У сёлетнім фестывалі прынялі ўдзел 22 каманды студэнтаў-юрыстаў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі.

У фінале, які праходзіў у Акадэміі МУС, спаборнічалі тры з іх. Фінальны тур ацэньвала журы.

Па выніках алімпіяды месцы размеркаваліся наступным чынам: бронза дасталася камандзе «Грамадзяне» (Магілёўскі інстытут МУС), серабро — у каманды «Мінскія вiжы» (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт), пераможцам стала каманда «Следства вялі» (Акадэмія МУС). У пераможцаў і прызёраў падарункі, дыпломы і кубкі.

Узнагароджваючы фіналістаў, начальнік Акадэміі МУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў адзначыў унікальнасць навуковай падзеі. «Мы традыцыйна рыхтуем цікавыя заданні, каб маладыя людзі ўвасаблялі свае самыя неверагодныя адкрыцці і ідэі, — адзначыў ён. — У фінале канкурсанты шукалі сляды рук, аднаўлялі сапсаваны дакумент, апазналі злачынцу па метадзе слоўнага партрэта і сапраўды паказалі моцныя веды па крыміналістыцы. Для дзяцей асабліва ганарова стаць пераможцам алімпіяды — кожны ўдзельнік каманды, якая перамагла, стане стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта!»

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?

«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».

Эканоміка

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Эксперт: «Выкананне прагнозных паказчыкаў — задача складаная, але рэальная»

Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.