Сёння на базе МДУ імя А. Куляшова прайшоў абласны этап рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона», у якім прынялі ўдзел больш за 60 навучэнцаў з усёй вобласці. Спаборніцтвы праходзілі ў фармаце анлайн-тэставання. На працягу гадзіны ўдзельнікам трэба было адказаць на Дзіцячым прававым сайце на 30 пытанняў па тэме «Прэзідэнт — гарант Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека». Тры пераможцы абласнога тура прымуць удзел у рэспубліканскім фінале.
— Мэты праекта — прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства, прапаганда прававой культуры, паглыбленне ведаў, якія датычацца правоў і абавязкаў непаўналетніх і іншыя, — паведамілі ў Магілёўскім абласным камітэце БРСМ.
Арганізатарамі рэспубліканскага прававога турніру «Сіла Закона» выступае Міністэрства адукацыі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі, БРСМ. Іх суарганізатары — БДУ, «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь», Беларуская рэспубліканская калегія адвакатаў.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота: БелТА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.