Вы тут

Міхаіл Малочка — хлапчук з невядомай вайны


«Знаёмства» з Міхаілам Малочкам у мяне даўняе. Толькі невыпадкова яно ў двукоссі. Тычыцца не асабістай сустрэчы, а прачытання яго кнігі «Жил-был мальчишка», якая ў 1965 годзе выйшла ў выдавецтве «Беларусь». Так захапіла сваёй шчырасцю, надзіва светлым позіркам на жыццё і аптымізмам на будучыню, што захацелася падзяліцца ўражаннямі. Дзякуючы такому жаданню, і стаў «лімаўцам». Канешне, не супрацоўнікам гэтай (тады яшчэ не штотыднёвіка) газеты. Хто б асмеліўся ўзяць мяне, другакурсніка ўніверсітэта, на працу ў такое аўтарытэтнае на той час выданне? Свой водгук паслаў менавіта ў «ЛіМ». 


Як жа абрадаваўся, убачыўшы яго надрукаваным у нумары ад 18 сакавіка 1966 года. 

Дзякуючы кнізе «Жил-был мальчишка» прыйшоў да чытача адзін з самых юных пісьменнікаў сярод тых, якія загінулі на вайне. Чаму пра яго вядома менш, чым пра іншых? Смерць Міхаіла Малочку напаткала не ў час Вялікай Айчыннай вайны, а ў савецка-фінляндскай, якую Аляксандр Твардоўскі назваў «незнаменитой», а таму і невядомай. Удзельнічалі ў ёй і беларускія пісьменнікі: Алесь Есакоў, Міхась Калачынскі, Кандрат Крапіва, Аркадзь Марціновіч, Язэп Семяжон, Фёдар Янкоўскі... І ён, ураджэнец Магілёва, Міхаіл Малочка — студэнт Маскоўскага інстытута філасофіі, літаратуры і гісторыі імя М. Г. Чарнышэўскага (МІФІ). 

У час вучобы сябраваў з такімі вядомымі пазней літаратарамі, як Сяргей Нараўчатаў, Юрый Нагібін і іншыя. Сяргей Сяргеевіч напісаў і прадмову «Слово о друге» да кнігі «Жил-был мальчишка»: «МИХАИЛ МОЛОЧКА... Стоит, кажется, руку протянуть, и дотронешься до плеча своего товарища. <...> Но чудес не бывает, лишь пожелтевшие фотографии и случайно сохранившиеся письма в малой степени восполняют утраченное. И как неожиданный подарок — потерявшийся дневник...»

Гэтыя запісы, а таксама некаторыя пісьмы, і ўвайшлі ў кнігу. Нельга не здзіўляцца ранняму праяўленню яго творчых задаткаў. У 18 гадоў стаў актыўным аўтарам газеты «Піянер Беларусі». Хутка прабіўся на старонкі «Пионерской правды», «в свои двадцать лет <...> уже активно выступал с критическими статьями в белорусской и центральной прессе. Подшивка „Литаратурной газеты“ тех лет хранит немало номеров с подвалами, подписанными псевдонимом „Михаил Молов“. Это были не просто рецензии и отзывы: в своих статьях ставил различные моральные и этические проблемы и по-новому, остро пытался их разрешить».

Ды і літаратурай цікавіўся не як звычайны чытач. Падыходзіў да прачытанага патрабавальна, абавязкова выказваў сваю думку, аб чым таксама дзяліўся ў дзённіку. Не абыходзілася і без максімалізму. Гэта тычылася і аўтарытэтаў: «Идя домой, купил книгу „Новая земля“ Ф. Гладкова и только начал читать, а уже обнаружил ряд ошибок». І гэта пра аднаго з класікаў сацыялістычнага рэалізму! Уважліва прачытаў і паэму Паўлюка Труса «Дзясяты падмурак». Зрабіў гэта пасля таго, як настаўніца па беларускай мове Вера Васільеўна Пранік дала вучням заданне зыходзячы са зместу гэтага твора напісаць аб ім сачыненне. З яго, несумненна, мог вырасці цікавы крытык: літаратурныя інтарэсы былі шматгранныя. І шмат чытаў. Напрыклад, з радасцю адкрыў для сябе «Іліяду» Гамера: «Сперва <...> думал, что трудна и непонятна будет эта книга, как-никак 27 столетий прошли! Думал, что без энциклопедии не обойдется. Оказывается, сама „Илиада“ — это обширная энциклопедия древнегреческой жизни». 

Збіраўся напісаць аповесць. Пра лёс яе нічога не вядома, відаць, гэта былі толькі накіды. А вось другая — «Двадцатая весна» — прыйшла да чытача ў тым жа 1965 годзе, як і «Жил-был мальчишка», але ў выдавецтве «Советская Россия». І не адна, а з працягам яе — «Ты и я», аўтар якой Ганна Молава. У сапраўднасці — Н. Случ. Яна таксама вучылася на літаратурным факультэце МІФІ і, як сведчыць Юрый Нагібін, «никогда не помышляла о творчестве, но остались тетради человека, которого она любила, а в них — оборванная на полуслове повесть, словно бы и сама жизнь Михаила, оборванная задолго до отведенного ей коротенького срока». Так і атрымалася, кажучы словамі Юрыя Маркавіча, «эстафета сердец» пад агульнай назвай «Тебе, моя жизнь», пад якой кніга і з’явілася ў выдавецтве. Чаму працяг пад такім псеўданімам, здагадацца няцяжка, Міхаіл Малочка друкаваўся ў «Литературной газете» як Міхаіл Молаў. 

Напісанае ім Ганнай Молавай прадоўжана. Гэта працяг аповеду аб каханні двух маладых людзей, студэнтаў. Аднак існуе не толькі некаторая падобнасць у выбары літаратурных герояў, але і адрознасць. Малочка цалкам прытрымліваўся аўтабіяграфічнай асновы. Сябе ён перайменаваў у Анатоля Голубева. Адзін з галоўных персанажаў аповесці «Ты и я» — таксама ён. Аднак калі ў «Двадцатой весне» яго каханую завуць Бертай, то ў працягу — Аняй. Істотны і такі момант. У першым творы персанажы разыходзяцца, па сюжэце ў гэтым вінавата Берта. У апошнім раздзеле Анатоль над Тушынскім аэрадромам здзяйсняе скачок на парашуце. Даказвае Берце, чаго варты, і што «еще не кончил жить». Адначасова гэта і здзяйсненне подзвігу, хай і невялікага. Ён таксама быў не толькі для самога сябе, але і для Берты. Сапраўдны подзвіг яго чакаў наперадзе, таму і не завяршыў аповесць. 

Калі 30 лістапада 1939 года па радыё прагучала паведамленне аб пачатку баявых дзеянняў савецкіх войск супраць Фінляндыі, ён запісаўся добраахвотнікам. Даўно гэта вырашыў, бо не сумняваўся, што наперадзе чакаецца вайна. Не гэтая, а з фашысцкай Германіяй. Успамінаецца такая згадка Сяргея Нараўчатага пра яго: «Помню, в августе 1939 года вечером в Ташкенте мы услышали из дребезжащего громкоговорителя сообщение о пакте с Германией. Как помрачнел Михаил!..» Не па сабе стала з-за таго, што падпісаны пакт успрымаў як своеасаблівую ўступку краіне-агрэсару. Важна і такое сведчанне: «В понятие „интернационализм“ он вкладывал многое. Оно было у Миши неотъемлемым от чувства советского патриотизма. Любовь к Советской родине сливалась с юношеским преклонением перед борющейся Испанией. Как мечтал Михаил о том, чтобы попасть в сражающийся Мадрид! Вплоть до наивно-серьезных мыслей ехать туда, хотя бы „зайцем“ на республиканском пароходе, стоявшем в августе 1938 года на якоре в Феодосии». 

Са студэнтаў МІФІ быў створаны спецыяльны лыжны атрад. Уступаючы ў яго, Міхаіл Малочка праявіў не толькі свой высокі грамадзянскі патрыятызм. Ён свядома пайшоў на шлях самаахвярнасці, бо на такі важны крок рашыўся, не маючы армейскай падрыхтоўкі. Як і іншыя студэнты, якія ўвайшлі ў яго. Гэта стварала ім большыя цяжкасці, чым тым, у каго была добрая фізічная вывучка. Ведалі яны і пра тое, якое суровае зімой у тых краях надвор’е. Бліндажы хоць крыху ад ветру засцерагаюць. А тут цяжкія лыжныя пераходы, калі трэба было пераадолець некалькі кіламетраў.

Аповесць «Ты и я» Ганна Молава пачала на журботнай ноце. Уражанне такое, што перад ёю на стале ляжаць тыя запісы, што засталіся пасля Малочкі (у аповесці Голубева), і яна, праглядаючы іх, запісвае на паперу ці друкуе на машынцы тое, што неаднойчы думала-перадумала: «ТЕБЯ нет. Я не знаю, есть ли ты или тебя больше нет. Передо мной листки, твои рукописи, записки. Это повесть. Твоя книга. Самое светлое, самое нетерпеливое из всех мечтаний. Она не окончена. Черновики, наброски, иногда просто два-три слова на испещрённом почерком беглым белом листе. Они могли стать главами. Ты так много мог, так много успел сделать. Впереди целая длинная жизнь, ее надо пройти... А я так мало могу. Мне просто страшно. <...> Я кропотливо собираю все самое ценное, я хочу все это уловить, приберечь как можно больше, чтобы хватило на длинную жизнь без тебя». 

Сапраўды, «эстафета сердец» напісалася не толькі з успамінаў Ганны Молавай. Двух сэрцаў, якія ўзаемна кахалі адно аднаго. У выніку дзве аповесці ператварыліся ў адзін твор, важнасць якога Юрый Нагібін вызначыў так: «Повесть „Тебе, моя жизнь“ напомнит людям о том, каким светлым, чистым, верным и мужественным было поколение, рожденное, чтоб, смертию смерть поправ, сломать горло фашизму. Со страниц этой повести в наше сегодня шагает высокий, светловолосый, серьезный и нежный юноша, друг поэта, чья „Бригантина“ стала гимном всем, не страшащимся простора и ветра».

У аповесці Ганны Молавай прысутнічае і непасрэдны зварот да галоўнага персанажа. З Анатолем Голубевым яна размаўляе як з жывым. І не толькі тады, калі ўзнаўляе моманты са студэнцкага жыцця, апавядае пра сваё каханне. Што да таго моманту, калі ён з таварышамі аказаўся побач на перадавой, каб пасля пайсці ў лыжны паход, канешне, спрацоўвае і інтуіцыя. Удзельнікі паходу пакуль што мірныя людзі, але ўжо ў вайсковай форме. Здаецца: толькі затрымай позірк — і ўсіх іх убачыш. Нібы не мінула 85 гадоў з той страшнай трагедыі: «Их высадили севернее деревни Раболы. 34-й особый лыжный батальон вышел на 666-й пограничный знак. Под метровым покровом снега недвижно лежала родная земля, ее край. Они отдали ей честь. Самые опытные вышли вперед, в головную часть колонны, чтобы проложить по снежной целине лыжный след».

Пра тое, што адчувалі лыжнікі ў гэты момант, калі за спінай засталася савецкая зямля, нічога не гаворыцца. Нешматслоўная Ганна Молава і далей: «Сколько времени шли вы? Метель, мороз. Наконец остановка: первый привал. Первый костерь». Ды гэтая нешматслоўнасць — як тая цішыня, пасля якой можа адбыцца такое, пра што і падумаць не мог: прагучаў, «<...> разрывая ночную тишь, треск винтовочных выстрелов». 

Далей малюнак... Сказаць бою, язык не паварочваецца. Схваткі, па сутнасці, не было. Фіны напалі знячэўку, як рабілі гэта неаднаразова, і хутка адышлі: «Кто-то упал? Кто? Убит, ранен? Под шинелью проталина, промокшая кровью. 

И взгляд, уже не видящий, высоко-высоко над вершинами ищет небо, хоть малый клочок, и, быть может, светлые окна далекого дома. 
Раненых взяли на плечи, убитые остались на снегу. Шли вперед, сокращая привалы, не разжигая костров». 

Гэтаксама пераканаўча перададзены і далейшы шлях калоны лыжнікаў: «И уже не каждый помнил счет времени, прошедшим суткам. Спали стоя, уткнувшись в лыжные палки. Шли и на ходу видели сны: озаренная ярким электрическим светом нескончаемая улица, открытые окна, девичий взгляд и песни. Как звенят голоса! Сейчас я к тебе подойду, мне так нужно сказать... Иные из вас, во сне, останавливались. „Ты же замерзнешь! Слышишь! Георгий! Жорка! Чёрт“. Приходилось уговаривать, толкать, трясти за плечи. 

И вы шли, оставляя на снегу тех, кого уже невозможно было поднять. Шли четверо суток, а возможно, пять или шесть. Шли столько, сколько было нужно».

Ішлі тыя, хто пакуль застаўся жывым. Міхаіл Малочка загінуў, ратуючы знямоглага таварыша. Смерць у раннім узросце і з такімі вялікімі творчымі задаткамі ўспрымаецца асабліва балюча кожным, хто здатны на найвялікшае суперажыванне, у каго нізкі болевы парог. Як ні згадаць верш Аляксандра Твардоўскага «Две строки»:

Из записной потертой книжки

Две строчки о бойце-парнишке,

Что был в сороковом году

Убит в Финляндии на льду.

Лежало как-то неумело

По-детски маленькое тело.

Шинель ко льду мороз прижал,

Далеко шапка отлетела.

Казалось, мальчик не лежал,

А все еще бегом бежал,

Да лед за полу придержал...

Среди большой войны жестокой,

С чего — ума не приложу,

Мне жалко той судьбы далекой,

Как будто мертвый, одинокий,

Как будто это я лежу,

Примерзший, маленький, убитый

На той войне незнаменитой,

Забытый, маленький, лежу.

У гэтым творы Аляксандр Трыфанавіч меў на ўвазе не Міхаіла Малочку. Ён пісаў пра ўсіх хлапчукоў, якія па сваім узросце былі прыкладна такімі, і якія, як ён, былі ўпэўнены, што «наша рамантыка — гэта будучая вайна з фашызмам, у якой мы пераможам». Таму, не задумваючыся, і пайшлі ваяваць. Многія з іх, хоць і не ведалі аднаго з запісаў Міхаіла Малочкі, зробленага ім у дзённіку, кіраваліся тым жа прынцыпам, які ён лічыў вызначальным для сябе: «Если жить для себя, так лучше совсем не жить. А если жить для всех, то это значит жить и для себя, ибо воспоминания о тебе останутся самые хорошие». 

Алесь МАРЦІНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.