Вы тут

Аграрыі Беларусі паднялі больш за 87 працэнтаў зябліва


Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх даных, паднялі звыш 1,288 млн га зябліва — 87,3 працэнта да плана, расказалі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота БелТА

У Брэсцкай вобласці паднята 94,4 працэнта зябліва, Віцебскай — 80,2 працэнта, Гомельскай — 81 працэнт, Гродзенскай — 96 працэнтаў, Мінскай — 87 працэнтаў, Магілёўскай — 84,9 працэнта. Як было адзначана, падняцце зябліва — важны тэхналагічны працэс, які забяспечвае ў далейшым вялікі ўраджай і дае арганізацыйна-эканамічную перавагу, паколькі значна змяншае напружанасць палявых работ у час яравой сяўбы.

Зяблевую апрацоўку глеб пад сяўбу цукровых буракоў завяршылі на 98,2 працэнта, пад сяўбу лёну-даўгунцу — на 98,3 працэнта. На ворыве ўсяго задзейнічана больш за 2,2 тыс. энерганасычаных трактароў.

Прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана каля 9,56 млн т кармавых адзінак (97,4 працэнта да плана).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».