Многія людзі адчуваюць настальгію па насычаным, класічным смаку памідораў, якія яны спрабавалі ў дзяцінстве. Гэтая шмат у чым абумоўлена сучаснымі метадамі селекцыі, якія накіраваны на высокія ўраджаі, часта ва ўрон генетычным фактарам, якія ўплываюць на смак памідораў, перадае «Сіньхуа».
Аднак кітайская каманда вучоных знайшла спосаб генетычна «вызваліць цукровы тормаз» без урону для ўраджайнасці. Гэта важнае адкрыццё азначае, што саладзейшыя і больш сакавітыя памідоры, магчыма, хутка зноў з’явяцца ў супермаркетах.
Даследчыкі з Кітайскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (CAAS) правялі тэсты смаку больш за 100 сартоў таматаў і выявілі 33 смакавыя злучэнні, якія ўплываюць на перавагі спажыўцоў. Пасля яны прааналізавалі змест гэтых смакавых злучэнняў у больш чым 400 узорах памідораў з усяго свету і правялі геномнае секвеніраванне. Гэта прывяло да адкрыцця 49 генаў, якія ўплываюць на смак, у тым ліку двух, якія рэгулююць утрыманне цукру.
Простае «адключэнне» двух генаў дазволіла павысіць узровень глюкозы ў плодзе на 30 працэнтаў. Гэтая мадыфікацыя таксама можа аказаць аналагічны ўплыў на ўзровень глюкозы і фруктозы ў таматах масавай вытворчасці. У выніку пастаўшчыкі могуць прадаваць саладзейшыя памідоры, не турбуючыся аб зніжэнні вагі пладоў або ўраджайнасці, адзначаецца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Nature.
Атрыманы вынік адкрывае магчымасць «выкарыстоўваць вялікую генетычную разнастайнасць, якая існуе ў дзікіх відаў, якая была часткова страчана ў прыручаных сартоў», пракаментаваў Крыстаф Ротан, біёлаг-пладавод з Нацыянальнага інстытута сельскагаспадарчых даследаванняў Францыі. Гэта таксама важны крок наперад у «разуменні таго, як садавіна «вырабляе і захоўвае цукар», адзначаецца ў артыкуле.
Пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Карэспандэнты «Звязды» высветлілі, як рыхтаваліся ўчасткі, як быў арганізаваны электаральны працэс непасрэдна ў рэгіёнах
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.