Дзякуючы эфектыўнаму ажыццяўленню пакета стымулюючых мер, чакаецца, што да канца года эканоміка Кітая захавае тэмпы аднаўлення, а яе стан працягне паляпшацца. Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ КНР Лі Чаа, перадае «Сіньхуа».
Камітэт працуе з іншымі адпаведнымі органамі над дасягненнем мэтавага паказчыку росту на гэты год. Як заўважыла Лі Чаа, многія эканамічныя паказчыкі сведчаць аб росце даверу да рынку і чаканняў сярод гаспадарчых суб’ектаў з верасня, а таксама аб расце гатоўнасці кампаній інвеставаць і вырабляць.
Даныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Кітая сведчаць аб тым, што нягледзячы на праблемы ўнутры краіны і за мяжой, сёлета за першыя тры кварталы ВУП Кітая вырас на 4,8 працэнта ў гадавым вылічэнні. Гадавы мэтавы паказчык эканамічнага росту сёлета складае каля 5 працэнтаў.
Лі Чаа заявіла, што і ў 2025 годзе ў кітайскай эканоміцы захаваюцца надзвычай спрыяльныя ўмовы і падтрымліваючыя фактары, а вялікі рыначны патэнцыял яшчэ трэба раскрыць. Напрыклад, агульны ўзровень урбанізацыі па-ранейшаму мае значныя магчымасці для паляпшэння, што будзе стымуляваць спажывецкі попыт. Новыя бізнес-мадэлі, звязаныя з зялёнай і лічбавай галінамі, а таксама паслугамі па догляду за пажылымі людзьмі і за дзецьмі, будуць па-ранейшаму выклікаць устойлівы попыт.
Валодаючы дастатковай прасторай для манеўру ў рэалізуемых мерах, Кітай няўхільна пашырае свой палітычны інструментарый, уключаючы мэтанакіраванае рэгуляванне і антыцыклічныя карэкціроўкі, а таксама павышае ўзгодненасць сваёй макраэканамічнай палітыкі. Гэтыя намаганні будуць эфектыўна падтрымліваць устойлівае і здаровае развіццё эканомікі, заявіла афіцыйны прадстаўнік. «Асноўная тэндэнцыя аднаўлення эканомікі і доўгатэрміновага росту застаецца нязменнай, і мы поўнасцю ўпэўнены ў гэтым», — рэзюмавала Лі Чаа.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».