Авен. Вашы справы пойдуць угору пры ўмове, што не будзеце крытыкаваць калег незалежна ад таго, наколькі патрэбныя ці бескарысныя будуць вашы заўвагі. Паспрабуйце расслабіцца і жывіце з задавальненнем. Думайце пра перамогі і поспехі, а не пра непрыемнасці. Цяпер не той час, каб плесці інтрыгі — яны абернуцца супраць вас. У выхадныя не растрачвайце сілы па дробязях.
Цялец. Інтуіцыя дапаможа прыняць правільнае рашэнне. Прывабная прапанова можа паступіць ад старога знаёмага. Не бойцеся ўзяць на сябе адказнасць — і вы выйграеце. Палепшацца адносіны з афіцыйнымі інстанцыямі. У сярэдзіне тыдня паспрабуйце пазбягаць канфліктаў і крутых паваротаў у асабістым жыцці. Намечаная на сярэдзіну тыдня паездка можа сарвацца з-за пэўных фінансавых цяжкасцяў. Плануйце на другую палову тыдня важныя дзелавыя перагаворы. Надыходзіць спрыяльны момант для сур’ёзнага жыццёвага выбару.
Блізняты. На гэтым тыдні неабходна прадумаць стратэгію будучых дзеянняў. Рэальны шанц увасаблення ў жыццё задуманага раней, выканання важнай для вас мары. Поспех цалкам магчымы, прычым вам нават не давядзецца прыкладаць асаблівых намаганняў. Асабістае жыццё парадуе гарачымі спатканнямі і прызнаннямі ў каханні. На рабоце вашы пазіцыі ўмацуюцца.
Рак. На гэтым тыдні прадставіцца магчымасць знайсці ўплывовых знаёмых, здольных унесці прыемныя змены ў ваша жыццё. Работа можа паглынуць большую частку часу і ўвагі. Вам цяпер неабходна дзейнічаць актыўна, больш рабіць, чым думаць ці абмяркоўваць. Не спяшайцеся прапаноўваць новую ідэю начальству, пераканайцеся, што яе прыняцце не ўшчыльніць ваш і без таго напружаны графік. Пятніца дасць шанц для асобаснага росту.
Леў. Панядзелак прынясе рамантычны настрой. Але, замарудзіўшыся, вы рызыкуеце пагрузіцца занадта глыбока ў бездань ілюзій і выдаць жаданае за сапраўднае. У сераду не варта выпрабоўваць цярпенне навакольных, якімі б дабрадушнымі яны ні выглядалі. Нават самы нявінны жарт над блізкім чалавекам можа выклікаць непрыемныя наступствы. Другая палова тыдня нядрэнна падыдзе для змен у знешнім абліччы і ў манеры паводзін. Таксама можаце змяніць работу.
Дзева. Надыходзіць спрыяльны тыдзень для творчасці і вынаходстваў. Праўда, вам неабходна аб’ектыўна ацаніць уласныя здольнасці і магчымасці, а яшчэ важней улічваць назапашаную стомленасць. Цяпер не варта ўступаць у эмацыянальную дыскусію з начальствам. У чацвер магчымы нечаканы паварот падзей, якія адкроюць для вас новыя перспектывы на рабоце ці вялікія магчымасці ў асабістым жыцці. Пажадана правесці выхадныя з сям’ёй.
Шалі. Больш адпачывайце і не загружайце сваю галаву думкамі аб рабоце. Спакойная чарада падзей на гэтым тыдні можа быць перапынена яркім ці нават незвычайным здарэннем. У сераду вас пацешаць сябры чымсьці кранальным і мілым. У чацвер, узнавіўшы ўсе дэталі сітуацыі, якая склалася, вы зможаце канчаткова вызначыцца з важным для вас рашэннем. У суботу ваша актыўнасць будзе козырам і пойдзе вам на карысць.
Скарпіён. На гэтым тыдні могуць адбыцца неверагодныя падзеі, якія зменяць ваша светаўспрыманне. Можаце змяніць работу, пераехаць у іншы горад. І гэта стане пачаткам вялікага поспеху. Цяпер важна здолець паглядзець на сябе з боку, больш-менш аб’ектыўная ацэнка дазволіць прыняць правільныя рашэнні. Выхадныя дні абяцаюць вам удачлівасць і небескарыснасць прыкладзеных намаганняў.
Стралец. Даказваючы сваю перавагу на гэтым тыдні, будзьце мудрыя, інакш рызыкуеце здабыць рэкордную колькасць нядобразычліўцаў. Пачынаючы з аўторка, накіруйце лішак энергіі ў стваральнае рэчышча, тады адчуеце сваю значнасць і незаменнасць. У пятніцу пажадана скласці план дзеянняў, і паспрабуйце яго не мяняць, каб не трапіць у няёмкае становішча. Для дасягнення сваіх мэт варта пайсці на кампраміс. Так вы хутчэй пераадолееце перашкоды, якія ўзніклі на вашым шляху.
Казярог. Падзеі тыдня могуць здацца вам знаёмымі, але не варта прымяняць ужо апрабаваныя рэцэпты для вырашэння праблем. У панядзелак не трэба сварыцца са сваякамі, вы толькі страціце час і сілы. А заадно — пазіцыі. У аўторак можаце многае паспець, калі здолееце сабрацца проста з раніцы, не адкладваючы пачатак працы. Гэта добры дзень для таго, каб праяўляць ініцыятыву. У пятніцу магчымы некаторыя складанасці ў зносінах, вам будзе цяжкавата дамагчыся ад суразмоўніка жаданага. У канцы тыдня зразумееце, што поспех на вашым баку.
Вадаліў. На гэтым тыдні зможаце ўплываць на людзей, таму прадумвайце кожны крок, а дапушчаныя памылкі могуць адбіцца не толькі на вас. У аўторак пастарайцеся не рызыкаваць, не лезьце на ражон, выцягнуць вас з пасткі ніхто не зможа. Ініцыятыва, праяўленая ў сераду, будзе ацэнена начальствам па заслугах. Паездкі ў гэты дзень будуць удалымі, а сустрэчы і новыя праекты дазволяць пашырыць поле вашай дзейнасці. Не нагружайце сваякоў і сяброў сваімі праблемамі ў канцы тыдня.
Рыбы. На гэтым тыдні дзелавыя стасункі і сумесныя праекты з партнёрамі могуць заняць большую частку вашага часу. Не трэба занадта шмат расказваць пра сябе — гэтымі звесткамі могуць скарыстацца нядобразычліўцы. У сярэдзіне тыдня званкі, лавіна інфармацыі, перагаворы запатрабуюць дакладнага і паслядоўнага плана дзеянняў, інакш вы наўрад ці зможаце правільна размеркаваць свае сілы і час. У сярэдзіне тыдня не варта крытыкаваць калег ці членаў сям’і, інакш рызыкуеце трапіць у вельмі непрыемную сітуацыю.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».