Вы тут

Аб’ём рынку кітайскіх мікрадрам перавысіць 50 мільярдаў юаняў


У КНР прадстаўлена «Белая кніга па развіцці мікрадрам у Кітаі ў 2024 г.», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У дакуменце прадстаўлены прагнозы, згодна з якімі сёлета аб’ём рынку мікрадрам складзе 50,44 млрд. юаняў, што на 34,9 працэнта больш, чым летась. Мяркуецца, што да 2027 года аб’ём рынку мікрадрам у Кітаі перавысіць 100 мільярдаў юаняў.

З развіццём мабільных прылад папулярнасць набірае новы фармат серыялаў — мікрадрамы. У адрозненне ад традыцыйных серыялаў, працягласць кожнага эпізоду мікрадрам складае ад некалькіх секунд да 15 хвілін. Гэта робіць іх прывабнымі для стваральнікаў, паколькі патрабуюць невялікіх інвестыцый, хутка акупляюцца і шырока распаўсюджваюцца. Згодна з «Белай кнігай», па стане на чэрвен аўдыторыя мікрадрам у Кітаі дасягнула 576 мільёнаў чалавек, што складае 52,4 працэнта ад агульнай колькасці карыстальнікаў сеткі. Пры гэтым назіраецца стабільны рост аўдыторыі.

Мікрадрамы папулярныя не толькі ў Кітаі, але і за мяжой. У «Белай кнізе» прагназуецца, што ў перспектыве аб’ём замежнага рынку мікрадрам можа дасягнуць 36 мільярдаў долараў. Зараз сярод замежных рынкаў лідзіруючыя пазіцыі па даходах ад запамповак і праглядаў займае амерыканскі рынак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.