Вы тут

Аб’ём вытворчасці new-аўто ў Кітаі ўпершыню перавысіў 10 мільёнаў


Як паведамілі ў Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў, гадавы аб’ём вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі ў КНР упершыню перавысіў 10 мільёнаў аўто. Кітай таксама стаў першай краінай у свеце, якая дасягнула гэтай лічбы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У 2013 годзе вытворчасць і продаж аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі ў Кітаі ўпершыню былі ўключаны ў статыстычную сістэму, тады было выраблена ўсяго толькі 18 тысяч электрамабіляў.

Да 2018-га аб’ём гадавой вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі дасягнуў мільённай адзнакі. У 2022-м гэты паказчык перавысіў 5 млн. Да канца гэтага года яшчэ засталося паўтара месяца, а аб’ём гадавой вытворчасці аўтамабіляў на новых крыніцах у краіне ўжо склаў больш за 10 мільёнаў аўто, што на 4.3 працэнта больш у параўнанні з паказчыкам за ўвесь мінулы год, які быў на ўзроўні 9,587 млн. адзінак.

Эксперты прагназуюць, што да канца года гэтая лічба можа перавысіць 12 мільёнаў аўтамабіляў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».