Вы тут

У Кітаі развіваюць здабычу лясных рэсурсаў для вытворчасці прадуктаў харчавання


У апошнія гады Кітай актыўна развівае новы напрамак у забеспячэнні харчовай бяспекі краіны — вытворчасць прадуктаў харчавання на аснове лясных рэсурсаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Па звестках Дзяржаўнага ўпраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі КНР, гадавы аб’ём вытворчасці харчовай прадукцыі ляснога паходжання ўжо перавысіў 200 мільёнаў тон, што складае 140 кг на душу насельніцтва. Такім чынам, прадукты харчавання з ляснога сектара сталі трэцяй па значнасці крыніцай сельскагаспадарчай прадукцыі пасля збожжавых і агародніны.

У Кітаі функцыянуюць 649 нацыянальных дэманстрацыйных цэнтраў лясной эканомікі і 37 спецыялізаваных зон па вытворчасці ўнікальнай лясной сельскагаспадарчай прадукцыі. Падлесная гаспадарка штогод забяспечвае вытворчасць каля 4,9 мільярда адзінак свойскай птушкі, больш за 50 млн. галоў жывёлы, а таксама значныя аб’ёмы лясных збожжавых культур, грыбоў, садавіны і мёду.

У раёне Сіньду горада Сінтай, што ў правінцыі Хэбэй (Паўночны Кітай), наладжана маштабная вытворчасць каштанаў, якая дасягае каля 50 тысяч тон у год, а агульны абарот каштанавай прамысловасці складае амаль 630 мільёнаў юаняў (87,6 млн. долараў). Яшчэ адным прыкладам служыць алейная камелія — традыцыйная драўняная алейная культура з двухтысячагадовай гісторыяй вырошчвання ў Кітаі. Толькі сёлета за дзевяць месяцаў у краіне было закладзена 3,7 млн. му (247,3 тыс. га) новых плантацый гэтай культуры і мадэрнізавана 2,6 млн. му (176,67тыс. га) існуючых насаджэнняў.

Цяпер эксплуатацыйныя лясы вырошчваюцца больш як у 2400 паветах Кітая. Гадавы аб’ём вытворчасці прадукцыі гэтага сектара перавышае 2 трлн. юаняў (278,61 млрд. долараў), а кошт прадукцыі падлеснай гаспадаркі складае каля 1 трлн. юаняў (139,3 млрд. долараў). Гэта не толькі садзейнічае павышэнню дабрабыту мільёнаў лясных фермераў, але і стымулюе пастаяннае паляпшэнне якасці лясной харчовай прадукцыі, умацоўваючы харчовую бяспеку краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».