Беларуска Вольга Немагай стала пераможцай міжнароднага старту Quzhou Marathon у кітайскім Цюйчжоу, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Немагай атрымала перамогу ў марафоне, які ўваходзіць у каляндар World Athletics Label Road Races. Наша спартсменка паказала вынік 2 гадзіны 41 хвіл. 48 сек., апярэдзіўшы сярэбраную медалістку Лею Чорута з Кеніі больш чым на дзве з паловай хвіліны.
Для Вольгі Немагай гэты афіцыйны старт на марафонскай дыстанцыі ў 42,195 км стаў усяго другім у кар’еры, у гэтай дысцыпліне беларуска дэбютавала ў маі на Казанскім марафоне.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».