Беларуска Ганна Каралёва стала прызёрам першага этапу Кубка Расіі па лыжных гонках, які праходзіць у Вяршыні Тэі (Рэспубліка Хакасія), паведамляе БелТА.
У панядзелак дзяўчаты вызначалі наймацнейшых у спрынце вольным стылем, удзел у спаборніцтвах прынялі 70 спартсменак. Лідар нашай каманды Ганна Каралёва паказала пяты вынік у кваліфікацыі, затым прайшла чвэрцьфінальную і паўфінальную стадыі з другіх месцаў у сваіх забегах, а ў фінале таксама фінішавала другой, саступіўшы толькі Анастасіі Фалеевай з Татарстана. Яшчэ адна беларуска Ульяна Хоміч не пераадолела адборачны бар’ер, роўна як і нашы Раман Ялётнаў і Данііл Сянькевіч у мужчынскім спрынце.
Першы этап Кубка Расіі па лыжных гонках у Вяршыні Тэі завершыцца заўтра гонкамі з паасобнага старту вольным стылем.
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».