Вы тут

Сергяенка правядзе 29 лістапада асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчыне


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка правядзе 29 лістапада асабісты прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце. Пачатак прыёму - 10.30. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


Акрамя таго, у рамках рабочай паездкі ў выбарчую акругу спікер правядзе сустрэчу з калектывам ДБУ-26. Гісторыя дарожна-будаўнічага ўпраўлення, размешчанага ў Шаркаўшчыне, пачалася ў 1969 годзе. За гады дзейнасці Упраўленнем уведзены ў эксплуатацыю аўтадарогі Браслаў — Паставы — Мядзел, Лагойск — Зембін — Мядзел, Верхнядзвінск — Шаркаўшчына — Казяны, Відзы — Дрысвяты, Полацк — Глыбокае — граніца Літоўскай Рэспублікі. Спецыялісты ДБУ — 26 прымалі ўдзел у рэканструкцыі кальцавой дарогі вакол Мінска, а таксама аўтамабільнай дарогі Мінск — Гомель.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы. 

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Палітыка

 «Якасць павінна стаць  рухавіком усіх працэсаў»

«Якасць павінна стаць рухавіком усіх працэсаў»

Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.