Як паведамілі спецыялісты ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, на гэтым тыдні стане крыху цяплей, пойдуць дажджы, якія змыюць увесь снег.
У аўторак надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 градусаў да 2 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны да 6 марозу, а максімальная днём будзе ад мінус 1 градуса па ўсходзе да 8 цяпла па паўднёвым захадзе. Атмасферны ціск будзе слаба падаць.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ўсталюецца ў межах ад мінус 4 градусаў да плюс 3, па паўднёвым усходзе — да мінус 8 градусаў. Максімальная тэмпература днём чакаецца ад мінус 2 градусаў па паўднёвым усходзе да 6 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.
У чацвер ноччу месцамі па краіне, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 4 градусаў да 3 цяпла, а максімальная днём — мінус 1 — плюс 5 градусаў.
У апошні дзень працоўнага тыдня ноччу на большай частцы тэрыторыі, а днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, па паўднёвым захадзе — з дажджом. У асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы — мінус 3 — плюс 3 градусы, а максімальная днём складзе ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.
Паводле папярэдніх звестак айчынных сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя з ростам атмасфернага ціску ападкі паступова спыняцца. Праўда, стане трохі халадней. У апошні дзень лістапада (у суботу) ноччу ў асобных раёнах краіны пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег, днём пераважна без ападкаў. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 градусаў да 2 цяпла, а максімальная днём — ад 2 марозу да 3 градусаў вышэй за нуль.
А ў першы дзень зімы будзе наогул без ападкаў. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы ўжо сапраўды зімовая —ад нуля да мінус 5, пры праясненнях да мінус 8 градусаў. А вось днём будзе хлюпота — ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».