Вы тут

Лукашэнка і Шарыф выказаліся пра сітуацыю на Блізкім Усходзе і ва Украіне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве двух лідараў, якая была прынятая паводле вынікаў перагавораў у Ісламабадзе, паведамляе БелТА.


«Абодва лідары дзяржаў выказалі глыбокую занепакоенасць эскалацыяй канфлікту на Блізкім Усходзе, які прывёў да разбуральнага гуманітарнага крызісу і значных ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў сектары Газа і Ліване. Бакі заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване, удараў па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, забеспячэнні бесперабойнай і бяспечнай дастаўкі гуманітарнай дапамогі, стрыманасці на фоне пагрозы пашырэння зоны канфлікту, падкрэслілі неабходнасць актывізацыі намаганняў па дасягненні міру, стабільнасці і бяспекі для ўсяго рэгіёну», — гаворыцца ў дакуменце.

У сумеснай заяве бакі пацвердзілі сваю прыхільнасць праву палесцінскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай палесцінскай дзяржавы на аснове двухдзяржаўнай формулы ў адпаведнасці з рашэннямі Савета Бяспекі і Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Аляксандр Лукашэнка і Шахбаз Шарыф таксама падкрэслілі першарадную важнасць мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, неабходнасць дыпламатычных намаганняў і канструктыўнага дыялогу. Яны адзначылі, што канфлікт мае далёка ідучыя наступствы не толькі для рэгіёну, але і для глабальнай стабільнасці і бяспекі.

«Абодва лідары заклікалі ўсе ўцягнутыя бакі аддаць прыярытэт перагаворам і мірным сродкам развязання ўсіх асноўных праблем, пацвердзіўшы сваю прыхільнасць падтрымцы ініцыятыў, якія спрыяюць трываламу міру і стабільнасці ў рэгіёне», — адзначаецца ў супольнай заяве.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».