Вы тут

Як прайшоў гарадскі кірмаш вакансій у Мінску


Гарадскі кірмаш вакансій прайшоў 26 лістапада ў Мінску. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 сталічных арганізацый розных сфер дзейнасці ад прамысловасці і будаўніцтва да грамадскага харчавання і аховы здароўя.


Мноства людзей розных узростаў, якія жадаюць уладкавацца на працу, змаглі пагутарыць з наймальнікамі, задаць усе пытанні і атрымаць важную інфармацыю.

Апроч таго, у рамках мерапрыемства працавалі розныя секцыі. Так, на пляцоўцы «Твой прафесійны маршрут!» навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі маглі атрымаць кансультацыю псіхолага па выбары прафесіі з улікам асабістых схільнасцей і патрэбнасці рынку. Секцыя «Старэйшаму пакаленню» прапаноўвала вакансіі для грамадзян перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту, «Праца без межаў!» — вольныя працоўныя месцы для людзей з арганічанымі магчымасцямі. А на інтэрактыўнай пляцоўцы «Траекторыя кар’ернага росту» спецыялісты дзяржаўнай службы занятасці прапаноўвалі навучанне запатрабаваным прафесіям з гарантаваным працаўладкаваннем для пачатку пабудовы кар’еры.

Якая там была атмасфера — глядзіце ў нашым фотарэпартажы!

Лізавета ГОЛАД

фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».