Вы тут

У Мінску нарадзілася новая традыцыя — Дзень першакурсніка каледжа


Больш за пяць тысяч навучэнцаў сталічных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі сабраліся днямі ў Футбольным манежы, каб весела адзначыць «Дзень першакурсніка #Каледжы Мінска — Заліковы старт у будучыню». Такое свята для маладых людзей праводзіцца ўпершыню. З гэтага часу яно стане традыцыйным для навучэнцаў беларускай сталіцы. Карэспандэнты «Звязды» далучыліся да яркага і маштабнага святкавання.


У кіраўніцтва горада заўжды цёплае стаўленне да студэнтаў каледжаў. 

Гэта будучыя кадры для ўсіх сфер эканомікі сталіцы і вядучых прадпрыемстваў. Памочнік Прэзідэнта Беларусі — інспектар па горадзе Мінску Юрый Фралоў, намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая і намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэй Стрыгельскі далі ўрачысты старт мерапрыемству, падпісаўшы сімвалічную заліковую кніжку.

«Упершыню вырашылі правесці для першакурснікаў сталічных каледжаў такое мерапрыемства, якое дазволіць ім бліжэй пазнаёміцца, пагутарыць адзін з адным, зарадзіцца добрымі эмоцыямі, — адзначыў намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Андрэй Стрыгельскі. — Нашы каледжы — гэта велізарны кадравы рэсурс для сталічнай эканомікі. Мы на гэтых людзей вельмі разлічваем, усяляк іх падтрымліваем і хочам, каб ім было камфортна атрымліваць адукацыю ў навучальных установах, асвойваць прафесіі, якія дазволяць ім стаць паспяховымі ў жыцці».

Такія святы плануецца праводзіць і ў далейшым. Так, летам для выпускнікоў устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі арганізуюць маштабны выпускны, як і для выпускнікоў ВНУ. «Вы зрабілі правільны выбар, навучаючыся ў каледжах, — сказаў Андрэй Стрыгельскі. — Вы — будучыя прафесіяналы. За гады навучання атрымаеце прафесіі, якія дазволяць адбыцца ў жыцці, добра зарабляць, карміць сем’і, прымнажаць дасягненні. Ніколі не спыняйцеся на дасягнутым».

Памочнік Прэзідэнта — інспектар па горадзе Мінску Юрый Фралоў пажадаў маладым людзям поспехаў на абраным шляху, прафесійнага росту. 

«Упэўнены, вы здолееце захаваць тое, што створана да вас, і прымножыць гэта», — сказаў ён.

Юрый Фралоў дадаў, што гэта — найважнейшае мерапрыемства для першакурснікаў: «Яно заклікана паказаць, як кожны малады чалавек важны для краіны, наколькі ў ім зацікаўленыя. Маладыя людзі на шляху да дарослага жыцця, атрымліваюць прафесію. Яны — наша будучыня, і хто, калі не яны, зробяць краіну яшчэ мацней».

Намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая сказала, што майстры ў каледжах гатовы навучыць моладзь усяму, што ўмеюць: «Шануйце той вопыт, які будуць вам перадаваць, ведайце гісторыю. Прыкладзіце ўсе намаганні, каб зрабіць свой унёсак у развіццё краіны», — заклікала яна.

На свята запрасілі таксама прадстаўнікоў арганізацый — заказчыкаў кадраў. Для іх такое мерапрыемства — магчымасць пагутарыць з маладымі людзьмі, якія потым прыйдуць на практыку, увальюцца ў працоўныя калектывы. «Такое свята — выдатная магчымасць пагутарыць з навучэнцамі. Заўтра гэтыя маладыя людзі — нашы практыканты, а пасля — супрацоўнікі, далей — мэтавікі, якіх мы адпраўляем ад прадпрыемства на вучобу ў ВНУ. І для нас важна падтрымліваць іх на кожным этапе кар’ернага шляху», — сказаў генеральны дырэктар прадпрыемства «Керамін» Дзмітрый Пятруша.

Перад гасцямі выступілі вядомыя артысты. Завяршылася мерапрыемства вялікай маладзёжнай дыскатэкай.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ.

Фота Лізаветы ГОЛАД.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.