Вы тут

У пустыні Гобі запушчана маштабная фотаэлектрастанцыя


У хашуне Отаг-Цяньцы горада Ордас (аўтаномны раён Унутраная Манголія, Паўночны Кітай) уведзена ў эксплуатацыю найбуйнейшая ў Кітаі сонечная фотаэлектрычная станцыя, якая пабудавана на тэрыторыі былых вугальных распрацовак, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Мэнсі ланьхай», якая належыць кітайскай электраэнергетычнай кампаніі GD Power Development, уваходзіць у другі спіс буйнамаштабных аб’ектаў ветравой і сонечнай энергетыкі ў пустынных раёнах і пустыні Гобі Кітая. «На тэрыторыі электрастанцыі ўстаноўлена звыш 5,9 мільёна сонечных панэляў агульнай магутнасцю 3 мільёна кілават. Плошча аб’екта перавышае 100 тыс. му (6,67 тыс. га), што супастаўна з плошчай 10 тысяч футбольных палёў», — расказаў кіраўнік праекта Лі Цзіньюань.

Паводле яго слоў, размяшчэнне сонечных панэляў у пустыннай мясцовасці не толькі садзейнічае эфектыўнаму выкарыстанню энергарэсурсаў, але і спрыяльна ўплывае на аднаўленне экалагічнага балансу. Панэлі абараняюць глебу ад залішняй інсаляцыі, істотна змяншаючы выпарэнне вільгаці. Пры гэтым вада, якая выкарыстоўваецца для ачысткі панэляў, спрыяе азеляненню тэрыторыі. Пад панэлямі пасуцца атары авечак.

У праекце прыменены інавацыйныя тэхналагічныя рашэнні, якія ўлічваюць спецыфіку зон горных выпрацовак. Па словах навуковага супрацоўніка Ян Біня, былі распрацаваны спецыяльныя гнуткія апорныя канструкцыі, якія ў спалучэнні са спадарожнікавым маніторынгам дазваляюць своечасова карэктаваць становішча панэляў пры прасадцы грунта.

Электрастанцыя «Мэнсі ланьхай» з’яўляецца ключавой часткай праекта звышвысокавольтных электраперадач пастаяннага току, які забяспечвае перадачу электраэнергіі з захаду на ўсход па маршруце Ордас — Ліньі (правінцыя Шаньдун, Усходні Кітай). Згодна з планам Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформ і Дзяржаўнага ўпраўлення па справах энергетыкі КНР, да 2030 года сумарная ўстаноўленая магутнасць ветравых і сонечных электрастанцый, якія ўзводзяцца пераважна ў пустынях Кітая, дасягне 455 мільёнаў кілават.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў. 

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.